У Міжземным моры знайшлі абломкі рэйса EgyptAir
4- 20.05.2016, 20:44
- 10,477
Егіпецкія вайскоўцы прадаўжаюць пошукі бартавых самапісцаў самалёта EgyptAir.
У Міжземным моры знайшлі абломкі самалёта авіякампаніі EgyptAir, а таксама астанкі пасажыраў і іх асабістыя рэчы, піша «Новы час».
Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters, спасылаючыся на звесткі егіпецкай тэлевізіі.
Адзначаецца, што сляды катастрофы самалёта знайшлі ў 290 км на поўнач ад егіпецкага порта Александрыя, на поўдзень ад месца, дзе напярэдадні знікла сувязь з бортам.
Егіпецкія вайскоўцы прадаўжаюць пошукі бартавых самапісцаў самалёта EgyptAir.
Прэзідэнт Егіпта Абдэль Фатах аль-Сісі выказаў спачуванні сем’ям загінулых.
19 траўня самалёт авіякампаніі EgyptAir, які ляцеў рэйсам MS804 з Парыжа ў Каір, знік з радараў. На борце лайнера знаходзіліся 59 пасажыраў і 10 чальцоў экіпажа, большасць з якіх - грамадзяне Егіпта і Францыі.
Егіпецкія авіяцыйныя чыноўнікі заявілі, што зніклы над Міжземным морам пасажырскі лайнер Airbus A320 авіякампаніі EgyptAir зваліўся ў ваду. Пазней паведамлялася, што грэцкі карабель знайшоў некалькі абломкаў на поўдзень ад вострава Крыт. Аднак потым стала вядома, што гэтыя абломкі не належаць лайнеру EgyptAir.