19 красавiка 2024, Пятніца, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ падоўжыць санкцыі супраць Крыму

3
ЕЗ падоўжыць санкцыі супраць Крыму

Еўрапейскія санкцыі супраць Крыму мінаюць у чэрвені.

Санкцыі ЕЗ супраць Крыму, якiя заканчваюцца ў чэрвені, будуць падоўжаныя, хоць фармальная пастанова пра гэта яшчэ не прынятая, заявіў высокапастаўлены прадстаўнік ЕЗ, паведамляе РІА "Новости".

"У панядзелак гэтае пытанне не будзе абмяркоўвацца. Але аб Крыме еўрапейская пазіцыя ясная. Хоць будзе фармальны момант прыняцця пастановы, сітуацыя ў Крыме не змянілася, суверэнітэт Украіны над Крымам не быў адноўлены... санкцыі павінны заставацца ў дзеянні. Пастанова яшчэ не прынятая, але ўсё заявы краін-чальцоў ідуць у адным кірунку", - сказаў прадстаўнік ЕЗ.

Кіраўніца дыпламатыі ЕЗ Федэрыка Магерыні чакае, што еўрапейскія санкцыі супраць Расеі таксама будуць падоўжаныя.

Раней пра тое, што санкцыйнае пытанне ўжо вызначанае, заявіў міністр замежных спраў Латвіі Эдгар Рынкевіч. "Чутае ад калег сведчыць аб тым, што санкцыі будуць падоўжаныя", - сказаў Рынкевіч на сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін NАТО.

"Менскія пагадненні далёкія ад выканання. Да прыняцця пастановы ёсць яшчэ час, могуць прагучаць розныя заявы, але я маю адчуванне, што дасягнутае адзінства", - дадаў ён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках