21 траўня 2024, aўторак, 16:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскай школе старшакласнік ледзь не забіў настаўніцу

69
У менскай школе старшакласнік ледзь не забіў настаўніцу

Падлетка падазраюць у замаху на забойства настаўніцы ў Менску.

Крымінальная справа аб замаху на забойства настаўніцы распачатая ў Менску, паведаміў БелТА начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Беларусі Сяргей Кабаковіч.

«Управай Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Менску распачатая крымінальная справа паводле прыкмет злачынства, прадугледжанага ч.1 арт.14 і ч.1 арт.139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (замах на забойства).

Папярэдне ўстаноўлена, што 23 траўня блізу 8.30 жанчына-настаўніца праз тэлефон паведаміла сваёй дачцэ, што адзін са старшакласнікаў ударыў яе ў шыю неўстаноўленым вострым прадметам», - растлумачыў прадстаўнік следчага камітэта.

Следча-аператыўная група цяпер працуе на месцы здарэння ў адной з устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Кастрычніцкага раёна Менска. Пацярпелая была шпіталізаваная брыгадай хуткай дапамогі, ёй надаецца кваліфікаваная медыцынская дапамога.

З падазраваным непаўналетнім працуюць следчыя.

«Праводзіцца комплекс следчых дзеянняў, накіраваных на высвятленне ўсіх абставінаў здарэння. Дапытваюцца работнікі і навучэнцы адукацыйнай установы», - дадаў Сяргей Кабаковіч.

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках