16 красавiка 2024, aўторак, 7:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пятро Парашэнка: Зраблю ўсё магчымае, каб у гэтым месяцы вярнуць Саўчанку дадому

3
Пятро Парашэнка: Зраблю ўсё магчымае, каб у гэтым месяцы вярнуць Саўчанку дадому
Пятро Парашэнка

Кіраўніку СБУ Васілю Грыцаку дадзенае даручэнне аб тэхнічным выкананні ўсіх патрэбных юрыдычных працэдур гэтага працэсу.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе ўкраінскага прэзідэнта.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што для вяртання незаконна асуджанай у Расеі ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі прыкладаецца вялікая колькасць высілкаў. У тым ліку ён гатовы скарыстацца магчымасцю абмену Саўчанкі на асуджаных ва Украіне расейскіх спецназаўцаў.

«Мы зробім усё магчымае для таго, каб Надзея як мага хутчэй вярнулася дадому. Зраблю ўсё магчымае, каб у гэтым месяцы вярнуць яе дадому», - сказаў Парашэнка, адказваючы на пытанне аб магчымым абмене Саўчанкі на расейскіх спецназаўцаў.

Прэзідэнт Украіны нагадаў, што менавіта ў Турцыі падчас папярэдняга візіту, ён заявіў аб тым, што гатовы выкарыстоўваць усе свае канстытуцыйныя паўнамоцтвы для таго, каб вярнуць Саўчанку дадому. «Таму, калі такі зварот паступіць - я неадкладна скарыстаюся гэтым», - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт Украіны адзначыў таксама, што падчас сённяшніх ягоных перамоў значная частка ўвагі была прысвечаная пытанню вызвалення Саўчанкі.

«Разам з тым, я хацеў бы пазбегнуць палітызацыі гэтага працэсу, калі асобныя палітыкі, чыноўнікі або чальцы ўрада хочуць на гэтым нагрэць рукі. Тут не будзе задзейнічаны ні адзіны палітык, акрамя нашых замежных партнёраў», - падкрэсліў Парашэнка.

Пятро Парашэнка адзначыў, што кіраўніку СБУ Васілю Грыцаку дадзенае даручэнне аб тэхнічным выкананні ўсіх патрэбных юрыдычных працэдур гэтага працэсу.

«Але заклікаю ўсіх - мы будзем казаць пра гэта тады, калі прэзідэнцкі самалёт з Надзеяй кране ўзлётную паласу ва ўкраінскім аэрапорце», - сказаў Парашэнка, дадаўшы, што «вельмі многае стаіць на карце».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках