4 траўня 2024, Субота, 5:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты нафты прадаўжаюць зніжацца

2
Кошты нафты прадаўжаюць зніжацца
Фото: wiseGEEK

Раніцай кошт нафтавай сумесі маркі Brent апусціўся на 0,43% - да $48,14, а нафта маркі WTI - на 0,37% - да $47,91 за барэль.

Кошты нафты ў аўторак, 24 траўня, падаюць праз умацаванне даляра і на чаканнях інвестараў звестак аб запасах энергасыравіны ў ЗША ад Амерыканскага інстытута нафты (API), паведамляе агенцтва Reuters.

На 08:15 паводле Менску, кошт ліпеньскіх ф'ючэрсаў нафтавай сумесі маркі Brent апускалаўся на 0,43% - да $48,14 за барэль, а ліпеньскіх ф'ючэрсаў нафты маркі WTI - на 0,37% - да $47,91 за барэль.

Індэкс даляра вырас на 0,08% у дачыненні да кошыка валют шасці краін - асноўных гандлёвых партнёраў ЗША - да 95,32 пункта.

Умацаванне даляра робіць нафту даражэйшай для інвестараў, якія валодаюць замежнай валютай.

Таксама інвестары чакаюць публікацыі звестак API аб запасах нафты ў ЗША за тыдзень, які завяршыўся 20 траўня.

Аналітыкі мяркуюць, што запасы чорнага золата ў краіне скараціліся на 2,5 млн барэляў - да 538,8 барэляў, запасы бензіну знізіліся на 1,3 млн барэляў, а дыстылятаў - на 1 млн барэляў.

Такі прагноз экспэрты тлумачаць зніжэннем попыту на энергасыравіну і падрыхтоўкай ЗША да летняга сезона.

У той жа час, паводле звестак крыніц, экспарт нафты з паўднёвых нафтавых радовішчаў Ірака скараціўся больш чым 200 тыс. барэляў у дзень да блізу 3,15 барэляў, але на рынку ўсё ж застаецца асцярога аб глабальнай празмернасці сыравіны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках