19 красавiка 2024, Пятніца, 22:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нармандская чацвёрка» дамовілася аб паліцэйскай місіі АБСЕ на Данбасе

1
«Нармандская чацвёрка» дамовілася аб паліцэйскай місіі АБСЕ на Данбасе

Таксама ў «нармандскім фармаце» была агаворана неабходнасць вяртання Украіне Надзеі Саўчанкі і ўсіх закладнікаў неаб'яўленай вайны на Данбасе.

Украіна, Францыя, Нямеччына і Расея пагадзіліся на разгортванне на Данбасе паліцэйскай місіі АБСЕ.

Пра гэта паведамляе сайт прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі. Учора паміж ім і прэзідэнтамі Расеі, Францыі і Нямеччыны адбылася тэлефонная размова, у якой бакі яшчэ раз абмеркавалі ўрэгуляванне канфлікту.

Са слоў крыніцы, блізкай да адміністрацыі прэзідэнта Украіны, абмеркаваць удалося не толькі пытанні правядзення ў Данбасе выбараў, але і перспектывы вызвалення ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка правёў мінулай ноччу тэлефонную размову ў «нармандскім фармаце» з прэзідэнтамі Расеі, Францыі і Нямеччыны, падчас якой бакі пагадзіліся з неабходнасцю ўвядзення ў зону АТА паліцэйскай місіі АБСЭ.

«Кіраўнікі Украіны, Францыі, Нямеччыны і Расеі выказалі падтрымку разгортвання паліцэйскай місіі АБСЕ на Данбасе і пачатку кансультацый у гэтым пытанні», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы прэзідэнта Украіны.

Таксама ў паведамленні гаворыцца, што суразмоўцы абмеркавалі неабходнасць поўнага выканання менскіх пагадненняў, у тым ліку правядзення мясцовых выбараў у некаторых раёнах Луганскай і Данецкай абласцей на аснове ўкраінскага заканадаўства, а таксама нормаў Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека і Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе ( АБСЕ).

На думку крыніцы расейскага выдання «Коммерсанта», блізкага да ўкраінскай прэзідэнцкай адміністрацыі, гэтая размова, безумоўна, стала паспяховай для ўкраінскага боку, якая «змагла зафіксаваць неабходнасць увядзення паліцэйскай місіі АБСЭ, у тым ліку для правядзення сумленнай выбарчай кампаніі на Данбасе». Таксама Пятру Парашэнку «ўдалося ў «нармандскім фармаце» абмеркаваць неабходнасць вяртання Украіне Надзеі Саўчанкі і ўсіх закладнікаў неаб'яўленай вайны на Данбасе», падкрэсліў суразмоўца «Коммерсанта».

Падчас размовы прэзідэнт Украіны таксама заявіў пра пагаршэнне сітуацыі ў зоне АТА, абстрэлах у раёне Аўдзееўка і паведаміў, што гэта з'яўляецца рэальнай перашкодай для дасягнення прагрэсу ў мірным урэгуляванні. Пры гэтым яго суразмоўцы пагадзіліся, што для працягу палітычнага дыялогу патрэбныя дээскалацыя і поўнае спыненне агню.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках