16 красавiка 2024, aўторак, 10:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цукербэрг папрасіў знесці суседскія дамы вакол яго асабняка

23
Цукербэрг папрасіў знесці суседскія дамы вакол яго асабняка
Марк Цукербэрг
ФОТА: GETTY IMAGES

Бізнэсовец асцерагаецца, што яго асабістае жыццё будзе на віду ў суседзяў, што яго не задавальняе.

Кіраўнік Facebook Марк Цукербэрг папрасіў зруйнаваць суседнія дамы, што загароджваць яго асабняк, каб затым пабудаваць замест іх меншыя будынкі. Паводле звестак San Jose Mercury News, бізнэсовец асцерагаецца, што яго асабістае жыццё будзе на відавоку ў суседзяў, што яго не задавальняе. У 2013 годзе ён ужо выдаткаваў $30 млн на куплю найбліжэйшых участкаў, калі даведаўся пра перспектыву ўзвядзення непадалёк дома, з якога можна было б бачыць вокны яго спальні.

Цяпер Цукербэрг прапануе замяніць два аднапавярховыя і два двухпавярховыя будынкі на тры аднапавярховых і адзін меншы двухпавярховы, паведамляе ria.ru. Раней паведамлялася, што кіраўнік Facebook не з'яўляецца афіцыйным пакупніком дома, які яму належыць бо ў яго інтарэсах дзейнічае іншая фірма.

Паводле звестак за 2015 год, багацце 32-гадовага Марка Цукербэрга ацэньвалася ў $35,7 млрд, за 2016-ы - $51,8 млрд.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках