3 траўня 2024, Пятніца, 19:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускіх студэнтаў будуць адпраўляць на Кубу

10
Беларускіх студэнтаў будуць адпраўляць на Кубу

Рэктар Акадэміі кіравання пры Лукашэнку гатовы падпісаць пагадненне аб стажыроўках прама цяпер

Куба зацікаўлена ў цесным супрацоўніцтве з Акадэміяй кіравання пры Лукашэнку. Пра гэта паведаміў сёння журналістам першы намеснік старшыні Дзяржаўнага савета і Савета Міністраў Кубы Мігель Марыё Дыяс-Канель Бермудэс падчас наведвання ВНУ, паведамляе БелТА.

«Мы прапануем Акадэміі кіравання стварыць сумеснае пагадненне аб супрацоўніцтве, каб у нас быў абмен студэнтамі, прафесарамі, эканамічны абмен. Каб мы маглі дзяліцца досведам у падрыхтоўцы кадраў і праводзіць сумесныя курсы. Думаю, што ў нас будуць добрыя стасункі», - сказаў Мігель Марыё Дыяс-Канель Бермудэс.

У сваю чаргу рэктар Акадэміі кіравання Марат Жылінскі адзначыў, што гатовы падпісаць пагадненне прама цяпер. «Нам ёсць аб чым пагаварыць: падрыхтоўка, перападрыхтоўка, адукацыйныя праграмы, абмен стажыроўкамі, студэнтамі і выкладчыкамі», - дадаў ён.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках