3 траўня 2024, Пятніца, 20:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хакеісты менскага «Дынама» згуляюць на Кубку Шпэнглера-2016

11
Хакеісты менскага «Дынама» згуляюць на Кубку Шпэнглера-2016

Кубак Шпэнглера - адзін з найстарэйшых хакейных турніраў Еўропы.

У снежні 2016 года менскае «Дынама» другі раз у сваёй гісторыі выступіць на Кубку Шпэнглера - адным з найстарэйшых хакейных турніраў Еўропы, паведамляе hcdinamo.by.

Акрамя менскіх дынамаўцаў, Кантынентальную хакейную лігу ў Давосе прэзентуе екацярынбургскі «Аўтамабіліст», які дэбютаваў на Кубку Шпэнглера летась.

«У юбілейным розыгрышы Кубка Шпэнглера нас чакае тэхнічная і відовішчная гульня. Узровень КХЛ незвычайна высокі, таму мы вельмі рады, што адразу дзве каманды з гэтай лігі прыедуць у Давос», - сказаў прэзідэнт арганізацыйнага камітэта Кубка Шпэнглера Марк Джанола.

На мінулым Кубку Шпэнглера паспяхова выступіў яшчэ адзін удзельнік будучага турніру швэйцарскі «Лугана» - каманда з кантона Цічына фінішавала другой не толькі на Кубку, але і ў нацыянальным чэмпіянаце сваёй краіны.

Асоба варта адзначыць дэбютанта цяперашняга года - ХК «Маўнтфілд», чэшскую каманду з універсітэцкага гарадка Градзец-Кралаве, размешчанага ў паўночна-ўсходнім рэгіёне Багеміі. Клуб атрымаў ліцэнзію ў 2013 годзе і з таго часу выступае ў вышэйшым хакейным дывізіёне сваёй краіны - экстралізе.

На калядна-навагоднім форуме ў Давосе згуляюць таксама паўнамоцная ўладальніца Кубка Шпэнглера нацыянальная каманда Канады, а таксама гаспадары турніру - ХК «Давос».

Як і мінулыя гады, 90-ы розыгрыш Кубка Шпэнглера адбудзецца ў перыяд паміж каталіцкімі Калядамі (25 снежня) і Новым годам (31 снежня). Дакладны расклад матчаў стане вядомы пазней.

Менскія дынамаўцы бралі ўдзел у Кубку Шпэнглера толькі аднойчы. Прычым гэтая адзіная спроба мела абсалютны поспех: у апошні дзень 2009 года дружына, якую ўзначальвае Аляксандр Андрыеўскі, падолела ў фінале гаспадароў, хакеістаў «Давоса» - 3:1 (1:0, 1:0, 3:1).

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках