18 красавiка 2024, Чацвер, 14:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка назваў крытэры адбору «дэпутатаў»

32
Лукашэнка назваў крытэры адбору «дэпутатаў»

Адзін з галоўных крытэраў - не праводзіць «незразумелых радыкальных шокавых рэформаў».

Пра гэта 24 траўня заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў арганізацыі працы для падрыхтоўкі і правядзення выбараў дэпутатаў «палаты прадстаўнікоў» і членаў «савета рэспублікі», паведамілі ў прэс-службе беларускага дыктатара.

Дыктатар даручыў выпрацаваць шэраг крытэраў, пры адпаведнасці якім дзяржава будзе падтрымліваць кандыдатаў, незалежна ад іх палітычных пераваг.

«Трэба на такіх кандыдатаў рабіць стаўку. Калі ім будзе патрэбная падтрымка - значыць, трэба іх падтрымаць. Усё адно, якім палітычным плыням яны будуць належаць. Галоўнае, каб гэта былі сумленныя і прыстойныя людзі», - перакананы Лукашэнка.

Чакаецца, што будзе выпрацавана блізу дзясятка прынцыпаў. «Ніхто не стане аспрэчваць, што адным з крытэраў будучага кандыдата ў парламент з'яўляецца пытанне незалежнасці нашай дзяржавы», - растлумачыў дыктатар.

Яшчэ адным крытэрыем стане імкненне павышаць дабрабыт людзей «без правядзення незразумелых радыкальных шокавых рэформаў на шкоду насельніцтву», дадаў дыктатар і запатрабаваў, каб «парламенцкая кампанія» ў краіне прайшла арганізавана і спакойна.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках