25 красавiка 2024, Чацвер, 16:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт нафты WTI дасягнуў максімуму за сем месяцаў

3
Кошт нафты WTI дасягнуў максімуму за сем месяцаў
ФОТА: WISEGEEK

Амерыканская нафта раніцай у сераду падаражэла да $49,45 за барэль.

Кошт барэля нафты WTI на таргах у сераду дасягнуў максімальнага ўзроўню за больш чым сем месяцаў, сведчаць звесткі таргоў, паведамляе РБК.

Раніцай у сераду кошт ф'ючэрсаў амерыканскай нафты WTI дасягаў на піку $49,45. Апошнім разам нафта WTI таргавалася даражэй 12 кастрычніка 2015 г. - у той дзень нафта падчас гандлю даражэла да $50,62 за барэль. Ф'ючэрсы нафты Brent на таргах у Лондане ў сераду даражэлі да $49,39 за барэль. На такім узроўні яны таргаваліся апошні раз 20 траўня.

Нафта пачала даражэць у аўторак пасля публікацыі звестак Амерыканскага інстытута нафты (API), які паведаміў аб скарачэнні запасаў нафты ў ЗША на мінулым тыдні на 5,1 барэляў, да 536,8 млн. Гэта ўдвая перавысіла чаканні аналітыкаў, апытаных агенцтвам Reuters. Нафтавыя рынкі таксама падтрымлівае сітуацыя на фондавым рынку ЗША, завяршылі таргі ў аўторак павышэннем асноўных індэксаў, а таксама здагадкі аб тым, што ФРС можа павысіць стаўку ўжо ў чэрвені, адзначае агенцтва.

У сераду афіцыйныя звесткі аб запасах нафты павінна апублікаваць Упраўленне энэргетычнай інфармацыі (EIA). Reuters і Bloomberg адзначаюць, што аналітыкі чакаюць, што EIA пацвердзіць значнае скарачэнне запасаў.

Збольшага скарачэнне запасаў звязана са зніжэннем імпарту праз лясныя пажары ў Канадзе, растлумачыў Reuters рынкавы аналітык у OptionsXpress Бэн Ле Брун. «Тэхнічна, рынак рыхтуецца да таго, каб нафта WTI пайшла вышэй за $50 за барэль», - адзначыў ён.

На пачатку траўня праз буйны лясны пажар энэргакампаніі Suncor, Syncrude, Husky Energy, Imperial Oil і Cnooc Nexen прыпынілі здабычу нафты з нафтаносных пяскоў у канадскай правінцыі Альберта. Агулам дзённая здабыча ў краіне скарацілася прыкладна на 1,5 млн барэляў. У аўторак некаторыя вытворцы аднавілі працу ў Альберце.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках