На магіле Міхаіла Марыніча з'явіўся помнік
1- 25.05.2016, 15:27
- 7,619
Ён уяўляе сабой разгорнутую кнігу з чырвонага граніту, на якой змяшчаецца імя і даты жыцця чалавека.
Міхаіл Марыніч быў кіраўніком Менска, а пасля - міністрам і амбасадарам. Ён сышоў у апазіцыю, бо быў не згодны з палітыкай Аляксандра Лукашэнкі. Нарэшце яго арыштавалі паводле надуманага абвінавачвання і пасадзілі ў турму.
Там з ім здарыўся інсульт, з наступствамі якога ён змагаўся да канца жыцця, але застаўся верным уласным прынцыпам.
Марыніч пахаваны на Усходніх могілках Менска. Фатаграфію помніка прыводзіць «Наша Нiва».