18 красавiка 2024, Чацвер, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства аховы здароўя апошнім заўважыла высокія кошты лекаў

34
Міністэрства аховы здароўя апошнім заўважыла высокія кошты лекаў

Кошты некаторых лекаў у Беларусі вышэйшыя, чым у Расеі і Еўразвязе.

«Такая праблема існуе», - прызнаў намеснік міністра аховы здароўя Беларусі Валерый Шаўчук, выступаючы 25 траўня перад «дэпутатамі» «палаты прадстаўнікоў», піша БелаПАН.

«Многія замежныя вытворцы пры экспарце сваёй прадукцыі ўлічваюць аб'ём рынку. Калі яго аб'ём вялікі, кошт адпаведна ніжэйшы. Зразумела, што фармацэўтычны рынак Беларусі не параўнаць з расейскім. У грашовым выразе ёмістасць беларускага рынку складала 700 мільёнаў даляраў, расейскага - блізу 20 мільярдаў даляраў», - адзначыў Шаўчук.

Ён паведаміў, як беларускае Міністэрства аховы здароўя спрабуе знізіць кошты лекаў.

«Па-першае, мы спрабуем наўпрост дамовіцца з вытворцамі аб пастаўках, без пасярэднікаў. Многія ідуць на гэты крок, іншыя адмаўляюцца, матывуючы гэта тым, што рынак маленькі: не хочаце - не купляйце», - сказаў намеснік міністра.

Па-другое, паводле ягоных слоў, Міністэрства аховы здароўя спрабуе знізіць кошты лекаў шляхам зніжэння аптовых і раздробных надбавак. «Пры максімальных надбаўках 40% надбаўка на дарагія лекавыя сродкі складае не больш за 3-4%», - сказаў Шаўчук.

Трэці спосаб, які намеснік міністра ўважае за найбольш эфектыўны, - гэта арганізацыя вытворчасці лекавых сродкаў у Беларусі. «Гэты крок не хуткі, але мы яго робім. Напрыклад, мы асвоілі вытворчасць аднаго з анкалагічных прэпаратаў, пасля гэтага фірма-вытворца знізіла кошт адразу ў шэсць разоў. Эканомія бюджэту склала блізу 3,5 млн даляраў», - паведаміў Шаўчук.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках