18 красавiка 2024, Чацвер, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Салідарнасць дае свабоду і ратуе жыцці

2
Салідарнасць дае свабоду і ратуе жыцці
Юрый Джыбладзэ

Дзякуючы сусветнай салідарнасці, у адзін дзень былі вызваленыя азербайджанская журналістка Хадзіджа Ісмаілава і ўкраінка Надзея Саўчанка.

Асуджаных у Расеі і Азербайджане паводле палітычных матывў Надзею Саўчанку і Хадзіджу Ісмаілаву вызвалілі 25 траўня, у адзін дзень. І гэта не з'яўляецца выпадковым супадзеннем, заявіў у каментары сайту charter97.org прэзідэнт Цэнтра развіцця дэмакратыі і правоў чалавека ў Расеі Юрый Джыбладзэ:

- Сёння вялікае двайное свята: вызваленыя ў адзін дзень дзве выбітныя жанчыны - Надзея Саўчанка і Хадзіджа Ісмаілава. Яны сталі ў сваіх краінах і ў свеце сімвалам барацьбы за свабоду і за дэмакратычную будучыню сваіх народаў. Абедзве яны былі незаконна і несправядліва асуджаныя паводле палітычных матываў.

Прынцыпова важна не ўспрымаць іх вызваленне ў адзін дзень проста як супадзенне. Здавалася б: дзве розныя краіны, дзве розныя сітуацыі, Аліеў і Пуцін - што можа быць агульнага паміж гэтымі падзеямі?

Насамрэч вельмі важна разумець, што ў абодвух выпадках іх вызваленне стала вынікам дзеянняў сотняў тысяч людзей у розных краінах свету. Людзей, якія ўдзельнічалі ў кампаніях за тое, каб спынілася несправядлівасць і яны выйшлі на свабоду.

Калі б гэтыя сотні тысяч людзей не дзейнічалі, заходнія палітыкі не ўключылі б патрабаванні аб вызваленні Саўчанкі і Ісмаілавай у лік прыярытэтных у сваіх перамовах з Уладзімірам Пуціным і Ільхамам Аліевым. Мы ведаем, што заходнія палітыкі кожны раз на сустрэчах узнімалі гэтыя пытанні.

Некаторыя могуць палічыць наіўным тое, што мы выходзім на пікеты, падпісваем петыцыі, фатаграфуем нашы плакаты і публікуем іх у інтэрнэце. Але насамрэч гэта працуе. І вызваленне Саўчанкі і Ісмаілавай - важны прыклад таго, што ідэалізм у палітыцы напраўду працуе і можа стаць вельмі практычным, прагматычным дзеяннем.

Хай нават Пуцін ці Аліеў уважаюць гэта часткай нейкага пагаднення. Хай яны разлічваюць, што ўзамен з кагосьці здымуць санкцыі ці пойдуць насустрач у іншых пытаннях. Гэта іх светапогляд. Яны не вераць у тыя каштоўнасці, дзеля якіх змагаліся і прадаўжаюць змагацца і Хадзіджа, і Надзея.

Але мы ж разумеем, што менавіта грамадская салідарнасць і ўздзеянне грамадства на палітыкаў прывялі да такога выніку: вызвалення Саўчанкі і Ісмаілавай.

Міжнародныя акцыі ў падтрымку Надзеі Саўчанкі

Міжнародныя акцыі ў падтрымку Хадзіджы Ісмаілавай

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках