19 красавiка 2024, Пятніца, 17:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялікія крамы Менска спрадаюць неліквіды

7
Вялікія крамы Менска спрадаюць неліквіды

Акцыю «Адзіны дзень збавак» на нехарчовыя тавары правядуць 28 і 29 траўня вялікія гандлёвыя цэнтры і крамы Менска.

Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка галоўнай управы спажывецкага рынку Менгарвыканкама Настасся Прымака, паведамляе БелТА.

Так, 28 і 29 траўня зніжкі дадуць ТАА «ГД«На Нямізе» (20%), ЗАТ «Лянок» (15%), ЗАТ «Сантэхабсталяванне» (15%), ТАА «Гандлёвы Дом «Цалёўка» (20%), ТАА «Дамалюкс» (15%), ТАА «Дзіцячы свет» (10%), ААТ «Світанак» (15%).

28 траўня ў акцыі ўдзельнічаюць ААТ «ЦУМ Мінск» (зніжка 17%), ГКУП «Універмаг Беларусь» (20%), УП «Кірмаш» (15%), ЗАТ «Лагойскі тракт» (15%), ТДА «Вераніка» (20%), ЗАТ «Крышталь» (15%), 29 траўня - ЗАТ «Зрабі сам» (10%).

Акрамя таго, 28 і 29 траўня зніжкі на тавары асобных вытворцаў дадуць ААТ «ГУМ» (да 30%), ТАА «Вільня-1» (15%), ЗАТ «Сандрык» (15%), ТАА «Старт-Х» ( 15%), ГЗАТ «Пальміра» (15%),

Далучыцца да акцыі 28-29 траўня гандлёвы цэнтр «Сталіца»: крамы прапануюць зніжкі ад 3% да 50% на золата, серабро, гадзіннікі, біжутэрыю, жаночае адзенне, абутак ды іншае.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках