27 красавiка 2024, Субота, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрый Ігнаценка: Заробак у «Граніце» не плацяць з лютага

16
Дзмітрый Ігнаценка: Заробак у «Граніце» не плацяць з лютага
Дзмітрый Ігнаценка
ФОТА: OFFSIDE.BY

Паўабаронца «Граніту» Дзмітрый Ігнаценка распавёў, што футбалісты мікашэвіцкага клуба з лютага фактычна не атрымліваюць заробак.

- Нам заробак не плацяць! Кантракты - з 25 студзеня. За пяць дзён, што заставаліся да канца месяца, грошы атрымалі. А потым... За ўвесь наступны час нам, калі скласці, і паловы за люты не аддалі. Каб атрымаць поўны заробак - такога не было. Паступаюць сродкі на картку час ад часу. Кожны раз па-рознаму. Бывае - раз у тыдзень, бывае - у паўмесяца. І сумы розныя. Аднойчы выдалі ўсяго мільён.

Усё гэта сумна. Сітуацыя спараджае ўсякія нядобрыя думкі. Пачынаюць апускацца рукі. У мяне дзеці, якіх трэба карміць. А тое, што адбываецца палохае. Хочацца верыць, што будуць нейкія зрухі ў лепшы бок. Але колькі гэтага чакаць, невядома, - сказаў спартовец Прессболу.

- З чым, па-вашаму, гэта звязана?

- Наколькі я інфармаваны, завод (прадпрыемства «Граніт» у Мікашэвічах - асноўны спонсар клуба -. «ПБ») Працуе, і паспяхова... Попыт на прадукцыю маецца, экспарт наладжаны. Грошы ёсць. Значыць, існуюць нейкія іншыя прычыны, па якіх іх не атрымліваем. Карыстаючыся выпадкам, звярнуся да дырэктара завода. Мы ж таксама людзі, у нас ёсць сем'і. Хочам нармальна харчавацца, купляць садавіну. А яшчэ - добра апранацца, хораша выглядаць.

А каманда насуперак усяму гуляе ў футбол. Да таго ж і вынік дае. Сёння ў табліцы «Граніт» на сваім месцы. І калі выкладваемся на поле, б'емся ў гульні, то тым больш павінны за сваю працу атрымліваць грошы. Але далей так працягвацца не тое, каб не можа - не павінна.

У Лунінцы ж, акрамя футбола, больш нічога няма. Добра, можна было б зразумець, калі б бюджэтныя грошы сыходзілі яшчэ кудысьці, а так... Ёсць у горадзе міні-футбол, але ён накшталт трымаецца на прыватным капітале. Міні-футбол у Мікашэвічах? Там, напэўна, праблем з выплатамі як раз і няма.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках