25 красавiка 2024, Чацвер, 20:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адвакат Фейгін: Аляксандраў з Ерафеевым у Расеі - здраднікі

8
Адвакат Фейгін: Аляксандраў з Ерафеевым у Расеі - здраднікі

Вяртанне ў Расею расейскіх вайскоўцаў Аляксандра Аляксандрава і Яўгена Ерафеева ўспрынялі абыякава.

Пра гэта заявіў у эфіры "Эспресо.TV" расейскі адвакат Марк Фейгін.

«Усім тут абыякава, яны ж не героі, яны - здраднікі. Тут логіка такая - трапіў у палон, значыць, ты здраднік. Ніхто пра гэта нічога не ведае, па тэлевізары нічога не паказваюць. З прэзідэнтам Пуціным яны не сустракаліся. Яны проста зніклі. Вось прама з аэрапорта», - заявіў адвакат.

Учора, 25 траўня, прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка памілаваў Аляксандрава і Ерафеева, а прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін - Надзею Саўчанку.

Расейскія вайскоўцы былі адпраўленыя ўрадавым самалётам РФ з Кіева ў Маскву, а асуджаную ў Расеі ўкраінскую лётчыцу Надзею Саўчанку прэзідэнцкім самалётам даставілі ў Барыспаль.

Сустракаць Ерафеева і Аляксандрава ў Маскве пусцілі толькі тры здымачныя групы, аднак пытанняў журналістам задаваць не дазволілі. Саўчанку ва Украіне сустракалі мама і сястра, палітыкі і чыноўнікі, журналісты і актывісты. З аэрапорта яна паехала ў Адміністрацыю Прэзідэнта, дзе Парашэнка ўручыў Саўчанцы зорку Героя Украіны.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках