28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наваполацкае прадпрыемства зарабіла мільярды на выплатах за дамафоны

15
Наваполацкае прадпрыемства зарабіла мільярды на выплатах за дамафоны
Фото: onliner.by

Адказ на пытанне, адкуль бяруцца дзіўныя сумы ў квітках камунальных выплат, даў Камітэт дзяржкантролю.

Адказ на здзіўленне просты: са столі. У гэтым выпадку гаворка ідзе пра плату за абслугоўванне дамафонаў, якія ўсталявала ААТ «Белсплат», піша sb.by.

Прадпрыемства зарэгістраванае ў Наваполацку, але працуе па ўсёй краіне. Адусюль і паступалі на яго шматлікія скаргі жыхароў - у органы ўлады, СМІ, рэгіянальныя структуры Дзяржкантролю. Схема прыбытковага бізнэсу апынулася немудрагелістая.

Ва ўпраўленні антыманапольнай і цэнавай палітыкі аблвыканкама прадпрыемства задэклараваны тарыф на свае паслугі сумаю 5450 рублёў у месяц. Але ў рэальнасці ўладальнікі дамафонаў плацілі амаль ўтрая болей - да 17300 руб. Здавалася б, розніца невялікая. Але агульная сума пераплаты толькі за студзень - сакавік 2016 года дасягнула без малога 5 млрд рублёў.

«Падвышаную плату з жыхароў прадпрыемства брала, прыдумаўшы розныя найменні тарыфаў: Econom, Econom +, Стандарт, Стандарт +, Бясконцае, Бясконцае +… Гэта быў проста выкрут: у рэчаіснасці яны ўяўлялі сабой адны і тыя ж паслугі», - распавёў начальнік упраўлення КДК вобласці Сяргей Лісенкаў.

Праверка выявіла, што ў межах вобласці дзеянні прадпрыемства падпадаюць пад антыманапольнае заканадаўства, у іншых рэгіёнах краіны яны парушаюць патрабаванні ўказа прэзідэнта «Аб аплаце жыллёва-камунальных паслуг, якія аказваюцца насельніцтву».

На загад Дзяржкантролю прадпрыемства зрабіла пераразлік па 186 699 (!) асабовых Віцебскіх рахунках, жыхароў Полацка, Наваполацка, Воршы, Менска, Гомеля, Магілёва, Гародні і іншых гарадоў краіны. Пераплачаныя сумы пойдуць у залік будучых перыядаў.

Гэтым справа не абмяжуецца: сумнеўныя паслугі ўдараць бумерангам. Прадпрыемства правяралі прадстаўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК і антыманапольных службаў, паказвалі на перавышэнне дапушчальных тарыфаў. Але дырэктар прадаўжаў гнуць сваю лінію. Распачатая крымінальная справа. Па-за залежнасці ад кваліфікацыі дзеянняў кіраўніцтва ААТ прадпрыемству трэба будзе з улікам выкрутаў мінулага года выплаціць адчувальны штраф.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках