27 красавiка 2024, Субота, 13:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі прадаюць футболкі з выказваннем Мядзведзева аб пенсіях у Крыме

14

У аўторак пенсіянерка з Крыма паскардзілася прэм'ер-міністру РФ, што «на пенсію немагчыма пражыць».

У Расеі паступілі ў продаж футболкі з перайначаным выказваннем прэм'ер-міністра РФ Дзмітрыя Мядзведзева аб пенсіях у Крыме: «Грошай няма. Добрага вам гумору!»

У аўторак, 24 траўня, пенсіянерка з Крыма паскардзілася кіраўніку ўрада, што «на пенсію немагчыма пражыць». У адказ Мядзведзеў растлумачыў, што індэксацыі «нідзе няма», таму што няма грошай. Пенсіянерцы прэм'ер пажадаў трымацца.

Як распавёў life.ru дызайнер вырабу Кірыл Караваеў, кожная такая футболка каштуе блізу 457 000 беларускіх рублёў (1575 расейскіх рублёў).

«Мы пастаянна маніторым навіны, нам вельмі спадабаўся выраз Мядзведзева, таму наважылі яго выкарыстаць на нашай прадукцыі. Робім усё пад заказ, цягам двух дзён, - кажа ён. - За першы дзень замовілі ўжо 17 такіх футболак».

Караваеў спадзяецца на тое, што адзенне з перайначанай цытатай Мядзведзева выкліча цікавасць сярод начальнікаў кампаній, бухгалтараў і т. д. - усіх тых, ад каго можа залежаць заробак супрацоўнікаў.

«Прадукцыя будзе актуальнай толькі цягам тыдня, пакуль тэма знаходзіцца ў парадку дня і актыўна абмяркоўваецца ў сацсетках, - кажа маркетолаг Дзмітрый Іванюшын. - Кошт завышаны для промафутболкі. Вытворцам трэба прадаваць яе па 200-500 расейскіх рублёў (145 000 беларускіх рублёў), не болей, таму што праз некалькі дзён попыту ўжо наогул можа не быць. Такую прадукцыю можна назваць аднаразовай - той, хто набудзе гэтую рэч, хутчэй за ўсё зробіць гэта для таго, каб проста пацешыць сяброў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках