27 красавiка 2024, Субота, 15:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАТЭ зрабіў падарунак хлопчыку, які заплакаў пасля пройгрышу ў фінале Кубка

5
БАТЭ зрабіў падарунак хлопчыку, які заплакаў пасля пройгрышу ў фінале Кубка

Футбалісты знайшлі хлопчыка, які так цяжка перажываў паразу сваёй улюбёнай каманды.

Кранальная гісторыя адбылася пасля паразы БАТЭ ад Жодзінскай «Тарпеды - БелАЗ» у фінале Кубка Беларусі. Матч праходзіў 21 траўня ў Берасці. Пасля серыі пенальці, дзе >барысаўчане саступілі з лікам 2:3, у аб'ектыў камеры аднаго з аператараў трапіў хлопчык, заплаканы заўзятар БАТЭ. Відэа ўбачылі супрацоўнікі клуба, пасля чаго размясцілі на сваіх афіцыйных старонках у сацыяльных сетках наступнае паведамленне:

«Сябры, шукаем гэтага хлопчыка, які так цяжка перажываў паразу нашай каманды ў фінале кубка. Калі хтосьці ведае, як можна звязацца з ім/яго бацькамі. - паведаміце».

Хлопчыка знайшлі праз некалькі гадзін, паведамляе «Еўрарадыё». Гэта жыхар Берасця, шасцігадовы Мацвей. БАТЭ зняў для яго адмысловае відэа. У роліку футбаліст БАТЭ Аляксандр Валадзько кажа, што каманду вельмі ўразілі эмоцыі хлопчыка. Таму футбалісты наважылі зрабіць для яго адмысловую майку з імем Мацвей на спіне і нумарам 12. Акрамя таго, супрацоўнікі клуба запрасілі Мацвея на хатні матч БАТЭ супраць «Граніту» які пройдзе на «Барысаў - Арэне» 5 чэрвеня.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках