27 красавiка 2024, Субота, 8:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З'явілася поўнае відэа чвэрцьфінальнага бою Гуркова на чэмпіянаце

7

Хаця беларускі баец перамог у першым раўндзе, дуэль выглядае вельмі драматычна.

У інтэрнэце з'явілася відэа супрацьстаяння Віталя Гуркова (75 кг) і ўкраінца Станіслава Пержаноўскага. Хаця беларускі баец перамог у першым раўндзе, дуэль выглядае вельмі драматычна, піша «Еўрарадыё».

Нагадаем, што ў першым паядынку Гуркоў накаўтаваў швейцарца Андрэ Ранзенбэргера.

Паўфінальны бой Гуркова з туркам Ал Даганам адбудзецца ў чацвер 26 траўня. Згодна з афіцыйным планам, ён пачнецца а 20.45 паводле беларускага часу.

У паўфінал выйшлі і многія іншыя зоркі з беларускай каманды. Дзяніс Ганчаронак (91 кг) у чвэрцьфінале накаўтаваў турка. Спаборнік, дарэчы, паводзіў сябе некарэктна: двойчы ўдарыў беларуса ў пахвіну і працягваў біць пасля каманды «стоп».

Дзмітрый Валент (81 кг) перамог у чвэрцьфінале фіна Юсі Санталахці.

А Андрэй Кулебін (71 кг) - фіна Тээму Хелеваара.

Фанаты муай-тай сутыкнуліся з праблемай: шведы арганізавалі толькі платную трансляцыю чэмпіянату. А беларуская Федэрацыя не вядзе шырокае асвятленне чэмпіянату ў СМІ. У тым ліку і з гэтай прычыны ў сець трапляюць толькі аматарскія відэа са спаборніцтваў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках