27 красавiка 2024, Субота, 15:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ніны Багінскай канфіскавалі маёмасць і наклалі арышт на лецішчы

37
У Ніны Багінскай канфіскавалі маёмасць і наклалі арышт на лецішчы
Ніна Багінская
ФОТА: «Радыё Свабода»

У 69-гадовай грамадзянскай актывісткі Ніны Багінскай судовыя выканаўцы ў яе адсутнасць забралі мікрахвалёўку і пральную машыну.

Пра гэта сайту «Беларускага дакументацыйнага цэнтра» распавяла сама Ніна Багінская:

- Штрафаў за ўдзел у акцыях у мяне ўжо набегла на 40 мільёнаў, на судовыя паседжанні я ўжо не хаджу - не бачу сэнсу, навошта марнаваць час? Першы раз судовыя выканаўцы прыйшлі ў маю адсутнасць. Дома быў сын. Яны правялі вопіс маёмасці. Я напісала заяву ў суд, што я не згодная, бо гэта не мая маёмасць, а маіх дзяцей. У адказ атрымала звычайную адпіску, на іх думку - усё законна. Праз тыдзень прыйшлі забіраць апісанае: двое ў цывільным і двое ў форме судовых выканаўцаў. У кватэру я іх не пускала, выклікала міліцыю. Судовыя выканаўцы ўсё здымалі на відэакамеру. Прыехаў патруль міліцыі, я ім паведаміла, што мяне хочуць абрабаваць. На якой падставе гэтыя людзі хочуць забраць рэчы, якія нават мне не належаць? Дзяржава карае мяне, дык з маёй пенсіі і вылічвайце! Пры чым тут мае дзеці, унукі і праўнукі? Добраахвотна я плаціць не збіраюся - я не ў чым не вінаватая. З пенсіі вылічваць не хочуць - усё ж забіраць нельга, баяцца, што я ўжо старая і магу памерці хутка - не атрымаюць усе. У гэты раз мне ўдалося пазбегнуць канфіскацыі. Я з'ехала на лецішча - яно мяне корміць цэлы год потым, я шмат гародніны і садавіны там вырошчваю.

У мінулую пятніцу 20 траўня я прыехала з лецішча ў сваю менскую кватэру. Сын паведаміў, што прыходзілі судовыя выканаўцы і забралі пральную машыну і мікрахвалевую печ. Але як жа так? Гэта ўсё належала маім дзецям, унукам, праўнукам. Унучка цяпер рукамі сцірае вопратку для майго сямімесячны праўнука. Яны ў чым вінаватыя? Пазней я атрымала ліст аб тым, што і на маі лецішчы накладзены арышт - у Дамашанах і Мар'інай горцы. Цяпер я рыхтую пратэст пракурору.

Я ім сказала, што, калі яны ў мяне і зямлю адбяруць, - я ўсё адно буду туды прыязджаць, пакуль не памру. Відавочна, што яны «вока паклалі» на маю зямлю. На днях я атрымала судовую позву - за ўдзел у акцыі «Плошча нацыянальнага сцяга» - мяне павінны судзіць адразу паводле двух пратаколаў: 23.34 і 23.4, каб штраф большы прызначыць.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках