27 красавiка 2024, Субота, 8:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Электронная чарга ў пункце пропуску «Варшаўскі мост» запрацуе з 1 верасня

2
Электронная чарга ў пункце пропуску «Варшаўскі мост» запрацуе з 1 верасня

Кіроўцы змогуць забраняваць час пераходу праз мяжу.

Электронная чарга ў пункце пропуску «Варшаўскі мост» запрацуе з 1 верасня 2016 года. Пра гэта паведаміў сёння старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Леанід Мальцаў, паведамляе БелТА.

«Электронная чарга ў пункце пропуску «Варшаўскі мост» запрацуе ўжо з 1 верасня. Яна будзе адкрытая для ўсіх: і грузавога, і легкавога транспарту», - сказаў Леанід Мальцаў.

Аўтамабілі, якія прыбылі ў пункт пропуску, будуць абавязаныя заязджаць у сэрвісную зону.

«Калі няма чаргі на мяжы - калі ласка, едзь. Калі ёсць чарга, то паедзеш на стаянку і будзеш чакаць. Калі ў цябе час (на перасячэнне мяжы) забраняваны, паедзеш у той час», - адзначыў кіраўнік памежнага камітэта.

Леанід Мальцаў падкрэсліў, што знаходжанне ў сэрвіснай зоне і перасячэнне мяжы будуць бясплатнымі. Аплаціць неабходна будзе толькі паслугу ў браняванні часу для праезду ў іншую краіну. Пры гэтым карыстанне гэтай паслугай не абавязковае для кіроўцаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках