27 красавiка 2024, Субота, 16:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МАЗ і МТЗ страцілі за год больш за 3 тысячы работнікаў

2
МАЗ і МТЗ страцілі за год больш за 3 тысячы работнікаў
Фота: bymedia

Больш за ўсё з топ-25 заводаў-гігантаў летась «усох» штат прамысловых прадпрыемстваў.

Толькі восем прадпрыемстваў з топ-25 самых буйных у колькасці работнікаў адкрытых акцыянерных таварыстваў змаглі за мінулы год нарасціць персанал. У агульнай складанасці штат гэтых заводаў вырас на 3 тысячы чалавек. Астатнія пазбавіліся больш за 11 тысяч работнікаў. Tut.by паглядзеў фінансавую справаздачнасць беларускіх ААТ, якую на гэтым тыдні апублікавала Міністэрства фінансаў, і параўнаў, як за мінулы год змянілася сярэднеспісачная колькасць работнікаў.

Больш за ўсё з топ-25 заводаў-гігантаў летась «усох» штат прамысловых прадпрыемстваў. МТЗ пазбавіўся 1846 чалавек, МАЗ - 1344, а «Белшына» - 1187. Нагадаем, праз праблемы са збытам прадукцыі МАЗ адпраўляў сваіх супрацоўнікаў у незапланаваныя адпачынкі ў канцы мінулага года, а таксама ў гэтым.

У лік лідараў ААТ, якія ў 2015 годзе «зрэзалі» колькасць работнікаў, трапіў і буйны забудоўшчык МАПІД (-1146 чалавек за год). Астатнія будаўнічыя арганізацыі з топ-25 - «Гроднааблсельбуд», «Гроднапрамбуд» і будаўнічы трэст №8 - таксама скарацілі сярэднеспісачную колькасць работнікаў.

Раней старшыня Рэспубліканскага камітэта прафзвязу работнікаў будаўніцтва і прамабудматэрыялаў Мікалай Бунас паведаміў, што на многіх прадпрыемствах галіны «прайшла аптымізацыя колькасці». Паводле ягоных слоў, за мінулы год колькасць спецыялістаў, якія ўваходзяць у афіцыйны прафзвяз, зменшылася на 14,4 тысячы чалавек.

Спіс 25-ці самых буйных ААТ пакінула прадпрыемства «СветлагорскХімвалакно». Затое адразу на 20-ы радок рэйтынгу трапіў «Гомельаблаўтатранс», штат якога вырас за мінулы год на 1888 чалавек (+69% у параўнанні з 2014 годам). Яшчэ адно транспартнае прадпрыемства - «Магілёўаблаўтатранс» - хоць і не ўвайшло ў лік 25-ці самых буйных ААТ, але павялічыла колькасць работнікаў да 3347-мі чалавек (338 за год).

Але не ўсе транспартнікі перажылі мінулы год без страт. Так, штат «Мінаблаўтатранс» паменшыўся на 638 спецыялістаў, а «Віцебскаблаўтатранс» - на 57.

Нафтаперапрацоўчыя заводы спрацавалі па-рознаму: на «Нафтане», прыбытак якога ўпаў больш чым у 30 разоў, сярэдняспісачная колькасць работнікаў за мінулы год скарацілася на 8%, або на 981 чалавека, а на Мазырскім НПЗ, які павялічыў прыбытак на 7,9% , - вырасла на 2%, або на 85 чалавек.

Змаглі павялічыць штат таксама Менскі завод колавых цягачоў (550 чалавек), БМЗ (195), «Беларуськалій» (168), «Магілёўхімвалакно» (105), агракамбінат «Скідзельскі» (+32). Сярэдняспісачная колькасць работнікаў таксама вырасла на прадпрыемстве «Газпром трансгаз Беларусь».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках