20 красавiка 2024, Субота, 17:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарбачову забаранілі ўезд ва Украіну

13
Гарбачову забаранілі ўезд ва Украіну
МІХАІЛ ГАРБАЧОЎ

Служба бяспекі Украіны забараніла экс-прэзідэнту СССР Міхаілу Гарбачову ўезд ва Украіну тэрмінам на 5 гадоў.

Пра гэта паведаміла "Украінскай праўдзе" крыніца ў СБУ, якая пажадала застацца неназванай.

УП спрабуе афіцыйна пацвердзіць гэтую інфармацыю ў СБУ.

Раней першы і апошні прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў назваў правільнай пастановай "далучэнне" Крыму і Севастопаля да Расеі ў сакавіку 2014 года.

Пасля гэтага дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Антон Герашчанка заявіў, што Кіеў будзе дамагацца забароны для Гарбачова на ўезд у Еўропу.

Як вядома, Расея ў лютым 2014 года скарысталася зменай улады ва Украіне і адправіла ў Крым не прадугледжаную пагадненнямі аб Чарнаморскім флоце РФ колькасць вайскоўцаў і вайсковай тэхнікі, а ў сакавіку правяла псэўдарэферэндум, на падставе якога "ўключыла" АРК у склад Расейскай Федэрацыі.

Украіна і цывілізаваны свет прызналі анэксіяй захоп Крыма Расеяй.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках