27 красавiка 2024, Субота, 9:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскі актывіст АГП просіць абароны ў ААН

Гомельскі актывіст АГП просіць абароны ў ААН

Эдуард Нелюбовіч просіць Камітэт прызнаць факт парушэння ягоных правоў на свабоднае выказванне меркавання і свабоду мірных сходаў.

Актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Эдуард Нелюбовіч звярнуўся ў Камітэт ААН у правах чалавека са скаргай на забарону чыноўнікамі трох мірных сходаў: 15 сакавіка 2014 года - пікету супраць парушэння гарвыканкамам правоў і свабодаў грамадзян, 7 лістапада - вулічнага шэсця супраць Расеі ў сувязі з падтрымкай сепаратызму ва Украіне і 22 лютага 2015 г - флэшмобу святкавання гадавіны ўцёкаў у Расею экс-прэзідэнта Украіны, паведамляе gomelspring.org.

Спачатку актывіст спрабаваў дамагчыся праўды на нацыянальным узроўні, «але беларуская Феміда стала на бок чыноўнікаў».

«На бок чыноўнікаў стала і Генеральная пракуратура, куды я звяртаўся з нагляднымі скаргамі», - кажа Эдуард Нелюбовіч. Пасля таго, як усе ўнутраныя сродкі прававой абароны былі вычарпаныя, я прыняў пастанову аб пошуку справядлівасці на міжнародным узроўні, - дадаў ён.

Актывіст просіць Камітэт прызнаць факт парушэння Рэспублікай Беларусь яе правоў у адпаведнасці з артыкулам 19 (свабоднае выказванне свайго меркавання) і артыкулам 21 (свабода мірных сходаў) Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, а таксама рэкамендацый ААН для ўладаў аб прывядзенні нацыянальнага заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і практыкі яго ўжывання ў адпаведнасці з міжнароднымі абавязаннямі краіны.

Праваабаронца Леанід Судаленка, які дапамог актывісту звярнуцца ў міжнародную інстанцыю, адзначае, што паводле скаргаў гомельскіх актывістаў Камітэт ААН у правах чалавека ўжо неаднаразова прымаў пастановы, у якіх канстатаваў факты парушэння правоў на мірныя сходы і як следства на выказванне меркавання.

«На сёння міжнародныя экспэрты ў Жэневе восем разоў прызнавалі забароны гомельскіх чыноўнікаў парушэннем права на мірныя сходы, рэкамендавалі ўраду Беларусі прывесці нацыянальнае заканадаўства і практыку яго ўжывання ў адпаведнасць са сваімі міжнароднымі абавязаннямі, аднак беларуская ўлада пакуль паўтарае адно - пастановы ААН носяць рэкамендацыйны характар», - заявіў юрыст.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках