25 красавiка 2024, Чацвер, 12:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кабякоў: Даўно пара сыходзіць ад гэтых даляраў

171
Кабякоў: Даўно пара сыходзіць ад гэтых даляраў
Андрэй Кабякоў
ФОТА: NAVINY.BY

Прэм'ер запатрабаваў не лічыць заробак беларусаў у даляравым эквіваленце.

Пасля нарады ў Лукашэнкі аб праекце асноўных палажэнняў так званай «праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады» прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў выказаўся аб прагнозах у заробках:

- Думаю, у нас грамадства ўжо зразумела, што ад гэтых паказчыкаў у даляравым эквіваленце неабходна адыходзіць. Гэта не заўсёды справядліва і не зусім дакладна з пункту гледжання эканамічнай навукі, - цытуе прэм'ера БелТА.

Калі не лічыць у далярах, то Кабякоў запэўніў, што ўрад абяцае невялікі рост заробкаў і даходаў беларусаў:

- Але не будзе манілаўшчыны, не будзе трохзнакавага росту. Будзе вывераны рост, але абсалютна паступальны, паслядоўны і годны. Але, яшчэ раз кажу, ніякіх даляравых эквівалентаў, - заявіў Кабякоў.

Напісаць каментар 171

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках