19 красавiка 2024, Пятніца, 13:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскія касцы газонаў зразаюць не толькі траву, але і кару з дрэў

34

Жыхароў сталіцы здзіўляе варварскае стаўленне газонакасцоў да дрэў.

Прачынацца пад бадзёрае гудзенне трымераў менчукі ўжо прывыклі - графік працы газонакасцоў патрабуе сваіх ахвяр. Праўда, перарваны сон адпускнікоў і школьнікаў - далёка не самыя страшная вынікі. На сумныя наступствы працы камунальнікаў і «Зелянбуду» звярнуў увагу мянчук Арцём, піша onliner.by.

- Апошнім часам у вочы сталі кідацца наступствы скошвання травы на траўніках, - тлумачыць маладзён. - Здзіўляе варварскае стаўленне да дрэў, якім не пашчасціла там расці. Абсалютна ўсе маладыя дрэвы маюць пашкоджаную кару ў ніжняй частцы ствала: гэта сляды ад удараў трымера.

Асаблiва сумна выглядае гэта ўсцяж вуліц і праспектаў, дзе скасіць спрабуюць, магчыма, усё да апошняй травінкі і абыходзяць дрэўца па колу, у выніку чаго цалкам пераразаюць кару. На фотаздымках добра бачныя свежыя сляды ад газонакасілак, таксама відаць, як выглядае ствол дрэва, які перажыў ужо некалькі такіх пакосаў.

- Хутчэй за ўсё, гэтыя дрэвы не змогуць вырасці і засохнуць праз пару гадоў ці нават раней, тады давядзецца зноўку рабіць пасадкі. Упэўнены, большасць пагодзіцца, што часам прыемна пагуляць у цені дарослых дрэў, якіх, на жаль, у горадзе становіцца ўсё менш! Дык чаму б не даць вырасці саджанцам… -задае лагічнае пытанне маладзён.

- Для дрэва, якое было пасаджанае ў гэтым годзе ці нават некалькі гадоў таму, гэта смяротна, - дае адназначны адказ актывіст грамадскай кампаніі «Гарадскі Ляснічы» Ігар Корзун. - Такое дрэва цягам альбо гэтага года, альбо наступнага загіне. І прыклады таму ў горадзе ёсць: сем ці восем дрэў летась былі выкарчаваныя на вуліцы Камуністычнай якраз з прычыны механічных пашкоджанняў ніжняй часткі ствала, атрыманых у выніку касьбы травы. Ніводнае з гэтых дрэў не было абароненае ад лёскі трымера. Трымеры, якімі карыстаецца «Зелянбуд» досыць магутныя, а лёска тоўстая - часам паўтара-два міліметры. І такой лёскай можна пашкодзіць нават кару дрэва ва ўзросце 25-30 гадоў. Так што гэта небяспечна і для дарослых дрэў. Разумна было б абараняць ніжнюю частку дрэва (ды хоць бы пластыкавай бутэлькай) або не абкошваць траву ў дыяметры метра. У апошнім выпадку высокая трава ў засушлівае надвор'е да таго ж засцерагала б глебу ад перасыхання. Так паступаюць у некаторых еўрапейскіх краінах.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках