19 красавiка 2024, Пятніца, 20:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Бяляцкі: Адмысловы дакладчык ААН - гэта адзіны пакінуты ў нас міжнародны механізм кантролю

3
Алесь Бяляцкі: Адмысловы дакладчык ААН - гэта адзіны пакінуты ў нас міжнародны механізм кантролю
Алесь Бяляцкі
ФОТА: CHARTER97.ORG

Праваабаронцы заклікаюць ААН падоўжыць мандат спецыяльнага дакладчыка аб Беларусі.

З адпаведнай заявай 26 траўня выступіла Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH), піша БелаПАН.

«Нягледзячы на касметычныя захады, характар рэжыму, што знаходзіцца ва ўладзе амаль 22 гады, не змяніўся. Беларуская грамадзянская супольнасць па-ранейшаму знаходзіцца пад ціскам. За намі сочаць, ладзяць правакацыі. Адмысловы дакладчык ААН - гэта адзіны пакінуты ў нас міжнародны механізм кантролю ды інфармавання аб сітуацыі з правамі чалавека ў краіне. Ягоны мандат павінен быць падоўжаны», - цытуе ПЦ «Вясна» віцэ-прэзідэнта FIDH, лідара закрытага беларускімі ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага.

Адзначаецца, што сістэмны характар парушэнняў правоў чалавека, якія дапускаюцца сёння ў Беларусі, пацвярджаецца сведчаннямі вядомых беларускіх праваабаронцаў: Алены Танкачовай (Цэнтр прававой трансфармацыі (Lawtrend)), Андрэя Бастунца (Беларуская асацыяцыя журналістаў), Раісы Міхайлоўскай (Беларускі дакументацыйнага цэнтр), Валянціна Стэфановіча ( праваабарончы цэнтр «Вясна»), Наталлі Манькоўскай (праваабарончы цэнтр «Ідэнтычнасць»).

Адмысловы дакладчык ААН аб Беларусі Міклаш Харашці на 32-й сесіі Рады аб правах чалавека ААН, якая пройдзе ў Жэневе з 13 чэрвеня да 1 ліпеня, падасць чарговы даклад аб сітуацыі ў краіне. У суправаджальнай нататцы да дакладу сакратарыята рады, апублікаванай сёння, адзначаецца: «Сабраныя матэрыялы паказваюць, што за выняткам нядаўняга вызвалення палітычных зняволеных напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2015 года ніякіх іншых паляпшэнняў у сітуацыі закаранелага сістэматычнага абмежавання асноўных правоў чалавека, што стала падставай для заснавання мандата спецыяльнага дакладчыка ў 2012 годзе, адзначана не было».

30 чэрвеня краіны-сябры Рады правоў чалавека ААН будуць галасаваць «за» ці «супраць» падаўжэння мандата спецыяльнага дакладчыка аб Беларусі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках