23 красавiка 2024, aўторак, 13:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Старшыня сельсавета, дзе 99% жыхароў гавораць па-беларуску, падзялілася сакрэтамі поспеху

21
Старшыня сельсавета, дзе 99% жыхароў гавораць па-беларуску, падзялілася сакрэтамі поспеху

У Ручаеўскім сельсавеце з 669 жыхароў дома па-расейску размаўляюць толькі двое.

Паводле апублікаваных лічбаў выкарыстання беларускай мовы сельскімі жыхарамі, у лідарах Ручаеўскі сельсавет Лоеўскага раёна: там з 669 жыхароў дома па-расейску размаўляюць двое, яшчэ двое на трасянцы. А ўсе астатнія - 99,4% - па-беларуску.

«Наша Ніва» папрасіла падзяліцца сакрэтам поспеху старшыню мясцовага сельсавета Валянціну Краўчанку.

«Я сама не ведаю, як мы такога дасягнулі, - сказала Валянціна. - Людзі самі так кажуць, усё само складваецца».

Старшыня Ручаеўскага сельсавета таксама дала парады тым раёнам, у якіх моўная сітуацыя не настолькі добрая.

«Трэба больш займацца выхаваннем дзяцей у навучальных установах, каб дзеці больш размаўлялі, у дамах культуры праводзіць беларускія імпрэзы - цяпер жа год культуры, трэба ў гэтым кірунку і працаваць», - выказала здагадку Валянціна Краўчанка і распавяла, што для яе раёна такія імпрэзы - звычайная справа.

«Мы часта праводзім. У нас прыходзіць 30-40 дзяцей, ну і бацькі іх, таму больш атрымліваецца. Звычайна ў праграме спевы, танцы. У нас ёсць вакальныя групы і дзіцячыя, і дарослыя. Яны беларускія песні людзям спяваюць, самі і іншых вучаць», - сказала старшыня.

«І школы ў нас беларускія, і садкі», - дадала жанчына.

Са слоў Валянціны Краўчанкі, незадаволеных такой сітуацыяй няма.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках