23 красавiка 2024, aўторак, 18:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Горадні запрашаюць на прабег цвярозасці

7
У Горадні запрашаюць на прабег цвярозасці

Стартуе прабег 28 траўня ў апоўдні на сцежцы здароўя ў гарадскім лесапарку Пышкі.

У Горадні ўсіх ахвочых запрашаюць далучыцца да прабегу цвярозасці, паведаміў БелТА старшыня клуба аматараў бегу «Ран4фан» Аляксей Чамаданаў.

Стартуе прабег 28 траўня ў апоўдні на сцежцы здароўя ў гарадскім лесапарку Пышкі. Удзельнікам забегу трэба будзе пераадолець дыстанцыю 4,3 км. Прычым не абавязкова рабіць гэта бегам. Хто не ўпэўнены ў сваіх сілах, можа прагуляцца пехатою.

Усе хто дабярэцца да фінішу атрымаюць спецыяльныя прызы.

«Галоўная мэта прабегу - прыцягнуць як мага больш гараджан да здаровага ладу жыцця, паказаць, што выходныя можна праводзіць з карысцю. Не ляжаць на канапе, не хадзіць па барах, а ў прыемнай кампаніі на свежым паветры весела бавіць час», - адзначыў Аляксей Чамаданаў.

Гарадзенскі клуб аматараў бегу «Ран4фан» стаў партнёрам мерапрыемства, якое арганізуе Гарадзенскае дабрачыннае таварыства.

Прабегі цвярозасці ў Горадні праводзяцца некалькі гадоў. Каля двух гадоў таму іх сталі праводзіць некалькі разоў на год: летам і 1 студзеня.

Колькасць удзельнікаў увесь час расце. «Разлічвалі, што 1 студзеня прыйдзе чалавек 50-70, а ўдзел у забегу прынялі больш за 140 аматараў здаровага ладу жыцця. Спадзяемся, што заўтра гэты рэкорд будзе пабіты», - адзначыў Аляксей Чамаданаў.

Сёлета праграму забегу цвярозасці разбавілі цікавымі спаборніцтвамі. Пройдуць міні-турніры ў адцісканні ад падлогі і на брусах, падцягванню на перакладзіне і ўздыму гіры. Майстар-класы правядуць каманды чырлідзінга, спецыялісты з фітнес-цэнтра, клуб славянскіх адзінаборстваў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках