19 красавiка 2024, Пятніца, 5:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цяжарную жонку футбаліста Гутара міліцыя не пусціла ў туалет на стадыёне

18
Цяжарную жонку футбаліста Гутара міліцыя не пусціла ў туалет на стадыёне

Аляксандр Гутар з жонкай на сабе адчулі ўсю адэкватнасць беларускай міліцыі.

Гісторыяй, якая адбылася падчас матчу «Крумкач» - «Дынама-Менск», падзяліўся журналіст by.tribuna.com Андрэй Маслоўскі.

Ён стаў відавочцам сваркі адной з наведвальніц стадыёна з супрацоўнікамі міліцыі, што працавалі на матчы.

Дзяўчына аказалася Марына Някрасава - жонкай галкіпера «Дынама» Аляксандра Гутара, якая не паспела да пачатку матчу і хацела прайсці на стадыён па пропуску федэрацыі. Аднак міліцыя яе не прапусціла, «матывуючы тым, што стадыён зачынены», бо гульня ўжо пачалася.

Пасля гэтага дзяўчына захацела патрапіць у туалет, але туды яе таксама не пусцілі - не дапамагло нават тое, што жонка футбаліста знаходзілася «ў становішчы».

- А адкуль міліцыянт мог ведаць, што вы не падманваеце? - пазней аргументавалі сваю пазіцыю супрацоўнікі міліцыі.

- Я яму казала! Ці мне даведку насіць з сабой трэба? - абурылася Марына Някрасава.

У выніку канфлікт прыйшлося вырашаць з удзелам старшыні «Крумкачоў» Дзянісам Шунтам. Жонка футбаліста хацела напісаць заяву на міліцыянта і нават спецыяльна запісала яго імя і прозвішча. Але высветлілася, што «супрацоўнік з такімі звесткамі на матчы не працаваў».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках