20 красавiка 2024, Субота, 11:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Уладам пара збіраць не ўсебеларускі сход, а валізкі»

56
«Уладам пара збіраць не ўсебеларускі сход, а валізкі»
Марат Афанасьеў
ФОТА: UCPB.ORG

На Беларускім металургічным заводзе спее страйк.

Пра гэта на сайце ucpb.org напісаў адзін з заснавальнікаў Аб'яднанай грамадзянскай партыі, былы начальнік планава-эканамічнага аддзела БМЗ Марат Афанасьеў.

Сёння даведаўся, што 27 траўня на Беларускім металургічным заводзе адбудзецца сход работнікаў некалькіх брыгад электрасталеплавільнай вытворчасці.

Падставай для правядзення стаў калектыўны зварот, у якім гэтыя работнікі абураныя станам з аплатай іх працы, пазбаўленнем існаваных даплат і агульным падзеннем узроўню заробкаў.

Калі ўлічыць, што гэты вытворчы перадзел забяспечвае працу астатніх цэхаў завода, то абяцаннямі адкараскацца будзе складана.

Саму гэту вытворчасць кіраўнікі, што папярэднічалі Анатолю Савенку, так «дамадэрнізавалі», што яна страціла ўвесь свой першапачатковы сэнс. Тры пераробкі газаачыстак, замена печкавых трансфарматараў, вентылятараў, устаноўка трох непячных апрацовак сталі так перагрузілі цэх, што яго амартызацыйны складнік у сабекошце стаў «душыць» вытворчасць, а выкарыстаныя для гэтага крэдыты падводзяць канчатковы вынік.

Яшчэ адна бяда – трубавая вытворчасць, якая з моманту пуску вісіць крэдытнай гірай на шыі завода, а абяцаныя Мясніковічам (японскі тэхналагічны ланцужок) і Сямашкам (пяцігадовая акупнасць гэтага цэха) радасці так і не наступілі.

А цяпер і яшчэ адзін новы пракатны цэх, для якога ў завода проста няма за што купіць неабходны металалом.

Вынікам працы завода ў 2015 годзе стаў не прыбытак, а страты сумаю блізу 160 млн. даляраў.

А яшчэ нядаўна на БМЗ выпрацоўка на аднаго працоўнага дасягала 180 тыс.даляраў у год і перавышала сярэднюю па міністэрстве ў тры разы, а Парка высокіх тэхналогій у паўтара раза.

Куча невялікая - цэмент, дрэваапрацоўка, чыгунка, МАЗ, Гомсельмаш, а зараз і БМЗ...

Не трэба быць эканамістам ад зямлі, каб зразумець - стан эканомікі Беларусі такі, што не ўсебеларускі сход трэба збіраць, а валізкі. І чым хутчэй, тым лепш...

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках