26 красавiка 2024, Пятніца, 23:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Творчыя работнікі ў Менску выжываюць на $200 у месяц

14
Творчыя работнікі ў Менску выжываюць на $200 у месяц

У Менску самы вялікі заробак атрымліваюць IT-спецыялісты, самы маленькі - работнікі бібліятэк і музеяў.

У красавіку 2016 года сярэдні заробак спецыялістаў, дзейнасць якіх звязана з інфармацыйнымі тэхналогіямі, склала 34 млн. 994,7 тыс. рублёў, паведамляе БелаПАН.

У ліку найбольш высокааплатных таксама фінансісты і страхавальнікі - 15 млн. 899,4 тыс. рублёў; работнікі паветранага транспарту - 17 млн. 666,9 тыс.; нафтавай прамысловасці - 15 млн. 233,3 тыс.; архітэктары, бухгалтары і юрысты - 11 млн. 843,3 тыс., навукоўцы - 12 млн. 666,6 тыс. рублёў.

Мінімальны заробак у сталіцы ў работнікаў, чыя дзейнасць звязана з бібліятэкамі, архівамі, музеямі, - 4 млн. 806,6 тыс. рублёў, а таксама ў сацыяльных работнікаў - 4 млн. 907,2 тыс. творчых - 5 млн. 717 тыс., лёгкай прамысловасці - 5 млн. 724,5 тыс. рублёў.

У красавіку ў прамысловасці сярэдні заробак склаў 8 млн. 603,9 тыс. рублёў, у будаўніцтве - 9 млн. 476 тыс., на транспарце - 9 млн. 686,7 тыс., у сельскай, лясной і рыбнай гаспадарцы - 8 млн. 319,3 тыс., раздробным гандлі - 8 млн., у адукацыі - 6 млн. 175,4 тыс. Сярэдні заробак работнікаў аховы здароўя ў красавіку быў роўны 7 млн. 203,1 тыс. рублёў.

Сярэдні намінальны налічаны сярэднямесячны заробак работнікаў Менска ў красавіку 2016 года склаў 9 млн. 928,5 тыс. рублёў.

Рэальны заробак (з улікам росту спажывецкіх коштаў на тавары і паслугі) у красавіку 2016 года ў параўнанні з красавіком 2015 года знізіўся на 0,1%.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках