28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фрыдман патлумачыў адсутнасць поспеху рэформаў пасля развалу СССР

14
Фрыдман патлумачыў адсутнасць поспеху рэформаў пасля развалу СССР
Міхаіл Фрыдман
ФОТА: РІА "НОВОСТИ"

Саўладальнік «Альфа-Груп» Міхаіл Фрыдман заявіў, што Расеі не ўдалося дасягнуць узроўню развітых краін праз нацыянальны менталітэт.

Расея не дагнала развітыя краіны пасля распаду СССР праз тое, што рэформы, прапанаваныя ў часы прэзідэнцтва Барыса Ельцына, «не знайшла водгуку ў душах расейцаў». Пра гэта Міхаіл Фрыдман сказаў падчас размовы з Анатолем Калецкім, які апублікаваны на сайце інвестыцыйнага холдынгу LetterOne (пераклад - РБК).

Мільярдэр распавёў, што ў канцы 80-х - пачатку 90-х гадоў заходнія інвестары казалі яму, што Расея хутка дасягне ўзроўню развітых краін за кошт адукаванага насельніцтва, вялікай колькасці прыродных рэсурсаў і тэхналагічных дасягненняў у вайсковай і энэргетычнай сферы. Аднак, са слоў Фрыдмана, гэтага не адбылося.

Саўладальнік «Альфа-Груп» патлумачыў, што «склад розуму» і культура жыхароў Расеі «грунтуецца не на кавалачку паперы, якая называецца закон». «Яны грунтуюцца на гісторыі, традыцыях, вераваннях, рэлігіі, якім сотні і сотні гадоў», - заявіў Фрыдман.

Мільярдэр адзначыў, што ён як «касмапалітычны чалавек», які ўвесь час падарожнічае, ведае, што «культуру немагчыма змяніць хутка». З яго слоў, можна абраць новага лідара, але калі яго ўласная культура не паважаецца грамадствам, то змены, якія ён прапануе, будуць часовымі і штучнымі.

Фрыдман падкрэсліў, што свабода слова, свабода СМІ, дэмакратыя, сістэма выбараў, такое паняцце, як прыватызацыя, «вельмі ўразлівыя ў Расеі». «Чаму? Не таму, што Уладзімір Пуцін прапануе новую форму закона, як лічаць тут на захадзе, а таму, што тыя рэформы, якія правёў Барыс Ельцын, так ніколі і не знайшлі водгуку ў душах расейцаў», - сказаў на заканчэнне мільярдэр.

Міхаіл Фрыдман, паводле ацэнкі Forbes, займае другое месца сярод найбагацейшых людзей Расеі з багаццем $13,3 млрд. Яго асноўныя актывы - долі ў «Альфа-Груп» і LetterOne Holdings.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках