18 красавiка 2024, Чацвер, 13:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Студэнты аб'ядноўваюцца ў барацьбе за свае правы

2
Студэнты аб'ядноўваюцца ў барацьбе за свае правы

Незалежныя студэнцкія арганізацыі Беларусі падпісалі ў Менску «Дэкларацыю правоў студэнтаў».

Летась Беларусь стала ўдзельнікам Балонскага працэсу. Аднак, айчынная сістэма навучання вельмі павольная, а месцамі і зусім не жадае адаптавацца да міжнародных нормаў. У адказ на гэта шэраг студэнцкіх аб'яднанняў распрацавалі «Дэкларацыю правоў студэнтаў». Прэзентацыя дакумента адбылася ў Менску.

«Дэкларацыя стала вынікам сумеснай працы шматлікіх студэнцкіх аб'яднанняў, - распавёў «Радыё Рацыя» старшыня «Задзіночання беларускіх студэнтаў» (ЗБС) Яўген Міхасюк - Гэтая дэкларацыя была падпісана з нуля. Зразумела, што былі абмеркаванні, круглыя сталы, а за аснову бралі дэкларацыю студэнтаў, што была выдадзена ЗБС у сярэдзіне 2000-х. Як вы можаце бачыць, тут ёсць 5 частак, якія ахопліваюць амаль усе сферы жыцця студэнтаў. Дэкларацыя - гэта ў першую чаргу платформа, якая ў нас цяпер створана для будучага дыялогу.

«З яе дапамогай мы паспрабуем растлумачыць уладам, што на самой справе трэба студэнтам» - дадаў Яўген Міхасюк.

Дэкларацыя была падрыхтавана напярэдадні ўнясення паправак у афіцыйны Кодэкс аб адукацыі. Стваральнікі Дэкларацыі спадзяюцца, што змены адбудуцца з улікам патрабаванняў распрацаванага дакумента. Неўзабаве працу пачне адмысловы сайт Дэкларацыі.

Нагадаем, што ў лютым студэнты БДУ прайшліся маршам па цэнтры Менска. Больш за 200 студэнтаў патрабавалі скасавання платных пераздач і рэальнага студэнцкага самакіравання.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках