29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея наважылася падоўжыць контрсанкцыі яшчэ на 1,5 года

12
Расея наважылася падоўжыць контрсанкцыі яшчэ на 1,5 года
Дзмітрый Мядзведзеў
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»

Дзмітрый Мядзведзеў даручыў падрыхтаваць пастанову аб падаўжэнні прадуктовага эмбарга да канца будучага года.

Прэм'ер-міністр Расеі патлумачыў, што расейскія вытворцы «неаднаразова выступалі» за захаванне харчовага эмбарга на аграрныя тавары і сельгаставары з краін, якія ўвялі санкцыі ў дачыненні да Расеі або ў далейшым да іх далучыліся.

- Хачу сказаць, што я даручыў падрыхтаваць прапановы ў прадаўжэнні захадаў на адказ не на год, а да канца 2017 года, - адзначыў Дзмітрый Мядзведзеў.

Ён таксама адзначыў, што ў найбліжэйшы час будзе падрыхтаваны зварот да прэзідэнта, паведамляе канал «Дождж».

Між тым сёння раніцай краіны «вялікай сямёркі» (Вялікая Брытанія, Нямеччына, Італія, Канада, ЗША, Францыя і Японія) наважылі падоўжыць санкцыі ў дачыненні да Расеі.

Нагадаем, Расея ўвяла санкцыі на адказ у дачыненні да краін ЕЗ, якія забаранілі ўвоз расейскіх тавараў, яшчэ ў жніўні мінулага года. Згодна з указам, увоз асобных тыпаў сельгаспрадукцыі, сыравіны і харчавання з краін, якія ўвялі санкцыі ў дачыненні да Расеі, будзе забаронены або абмежаваны тэрмінам на адзін год. Тады ж на памежных тэрыторыях сталі знішчаць увезеныя санкцыйныя тавары.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках