19 красавiка 2024, Пятніца, 22:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцэ-прэм'ер: Рэцэптаў для аднаўлення эканомікі няма

20
Віцэ-прэм'ер: Рэцэптаў для аднаўлення эканомікі няма
Васіль Мацюшэўскі
ФОТА: BELTA.BY

Урад заявіў пра падзенне ўзроўню жыцця насельніцтва і зніжэнне фінансавання дзяржпраграм.

Эканоміка Беларусі развіваецца паводле песімістычнага сцэнару, заявіў сёння першы віцэ-прэм'ер Беларусі Васіль Мацюшэўскі.

«У росце эканомікі ідзем у рамках песімістычнага прагнозу, а гэта вядзе да падзення ўзроўню жыцця насельніцтва, зніжэння аб'ёму фінансавання пэўных дзяржпраграм», - цытуе Мацюшэўскага «Беларуская праўда».

Няўстойлівасць на нафтавым і калійным рынках прывяла да зніжэння валютных паступленняў у краіну на 16%.

«Простых рэцэптаў для аднаўлення эканомікі няма. Гэта сістэмная і доўгая праца», - сказаў Мацюшэўскі.

Ён нагадаў, што на патрабаванне ўрада Лукашэнка змяніў парадак надання дзяржпадтрымкі рэальнаму сектару. «Мы пераходзім на бюджэтаванне. Дзяржпадтрымка будзе толькі на конкурснай аснове, цяпер для кожнага прадпрыемстве прадугледжваецца балансіроўка, аналіз і кантроль за грашовымі плынямі», - сказаў ён.

Мацюшэўскі адзначыў, што ў Беларусі прадаўжаецца рост колькасці ўстойліва неплтаздольных прадпрыемстваў. Тут, мяркуе першы віцэ-прэм'ер, неабходна рабіць упор не на правядзення працэдуры банкруцтва, а на дасудовае аздараўленне прадпрыемстваў.

Паводле ягоных слоў, цяпер сканчаецца праца над новай рэдакцыяй закона аб банкруцтве.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках