25 красавiка 2024, Чацвер, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Паліцэвіч: У байцоўскіх якасцях нацыянальная каманда Беларусі мала каму саступае

6
Сяргей Паліцэвіч: У байцоўскіх якасцях нацыянальная каманда Беларусі мала каму саступае
Сяргей Паліцэвіч
ФОТА: БЕЛТА

Нацыянальная каманда Беларусі ў футболе правядзе спарынг з камандай Паўночнай Ірландыі ў Белфасце 27 траўня.

Абаронца нацыянальнай каманды Сяргей Паліцэвіч пасля ранішняй трэніроўкі распавёў аб моцных баках сённяшняга спаборніка, паведамляе «Прессбол».

«У байцоўскім якасцях нацыянальная каманда Беларусі, думаю, мала каму саступае. Гэта наш вялікі плюс. Але і паўночнаірландская каманда таксама вядомая хутчэй байцоўскімі якасцямі, чым нейкім тэхнічным футболам. Яны вызнаюць хутчэй сілавы футбол.

У прынцыпе, многіх гульцоў нацыянальнай каманды Паўночнай Ірландыі ведаю з чэмпіянату - там шмат хто гуляе, я цікаўлюся гэтым. Нападнікі ў іх добрыя. Адзін хуткі, адзін вялікі. Увогуле, збалансаваная атака, яны гэта давялі ў адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы. Адзін нападнік чапляецца, іншы хутка бяжыць. Атрымліваецца выдатна», - мяркуе спартовец.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках