24 красавiка 2024, Серада, 22:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Жаліба: Неапраўданы аптымізм адыграў з уладамі злы жарт

5
Барыс Жаліба: Неапраўданы аптымізм адыграў з уладамі злы жарт
Барыс Жаліба

Паводле звестак міжнародных экспэртаў ніякага эканамічнага росту ў Беларусі не будзе - ні ў гэтым годзе, ні ў наступным.

- Ідзем па ўзроўні песімістычнага прагнозу, і простых развязанняў тут няма, - так ацаніў стан беларускай эканомікі першы намеснік прэм'ер-міністра Васіль Мацюшэўскі на супольным пасяджэнні дзвюх палат беларускага «парламента».

У сувязі з гэтым узнікае пытанне - да чаго рыхтавацца беларусам? І што на практыцы будзе азначаць так званы «песімістычны сцэнар», пра які гавораць ва ўрадзе?

- Трэба прызнаць, што прагнозы ўрада сталі больш рэальнымі - тлумачыць сітуацыю «Салiдарнасцi» доктар эканамічных навук Барыс Жаліба. - Відавочна таму, што раней неапраўданы аптымізм згуляў з імі злы жарт, таму цяпер яны сталі думаць больш рэальна. Напрыклад, калі раней цягам «пяцігодкі» яны замахваліся на рост ВУП у 8-10%, то цяпер планы нашмат больш сціплыя - 3-3,5% росту. Але гэта не самы песімістычны варыянт.

Як падкрэслівае эканаміст, паводле звестак міжнародных экспэртаў ніякага эканамічнага росту ў Беларусі не будзе - ні ў гэтым годзе, ні ў наступным.

- Песімістычны прагноз у тым, што кошт нафты ў гэтым годзе не будзе вышэйшым за 50 даляраў за барэль, а эканамічныя санкцыі супраць Расеі будуць захаваныя, - кажа ён. - Таму мы будзем падаць увесь гэты год і, хутчэй за ўсё, у 2017 годзе таксама. Усё гэта адаб'ецца на дабрабыце людзей - жыццёвы ўзровень будзе зніжацца, а насельніцтва прадоўжыць «праядаць» тыя запасы, якія яшчэ засталіся.

Каментуючы словы першага віцэ-прэм'ера аб тым, што Беларусь у студзені-сакавіку атрымала толькі 140 мільёнаў даляраў, хоць за год планавала атрымаць 900 млн, Барыс Жаліба адзначае, што так званы «нафтавы праклён» для беларускай эканомікі па-ранейшаму актуальны.

- Нягледзячы на тое, што нашы нафтаперапрацоўчыя заводы працуюць на поўную магутнасць, праз падзенне коштаў нафты яны сышлі ў мінус. Тое, што ў нас траціна экспарту залежыць ад нафты - гэта ненармальна. Трэба развіваць высокатэхналагічныя вытворчасці, каб не было такіх праблем. Але гэта для нас як было хворым месцам, так і застаецца, - падкрэслівае Барыс Жаліба.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках