18 красавiка 2024, Чацвер, 19:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Гуркоў выступіць у фінале Чэмпіянату свету

24
Віталь Гуркоў выступіць у фінале Чэмпіянату свету
Віталь Гуркоў
ФОТА: BUDZMA.BY

У фінале чэмпіянату свету па муай-тай Віталь Гуркоў сустрэнецца з Экапанам Самбаансабаам з Тайланда (байцоўская мянушка Super X, вага 75 кг).

Вядома, што гэты баец не саступае ўжо чатыры гады, пры гэтым рэгулярна праводзіць паядынкі на прафесійным рынгу.

Super X лёгка «зняў скальпы» з такіх зорак сусветнага муай-тай, як Мікаэль Пісітэла і Мабэль Абдала. А на чэмпіянаце свету-2016 у Швецыі ён у першым жа баі без праблем расправіўся з вельмі дасведчаным і моцным расейцам Канстанцінам Хузіным, паведамляе Еўрарадыё.

Мяркуючы па сацыяльных сетках тайца, на яго радзіме мала хто верыць, што іх улюбёнец спатыкнецца аб Гуркова. Сваіх спаборнікаў Super X ламае ўжо да бою. Паядынкі ён праводзіць у даволі нахабнай манеры, чым таксама наносіць удар па маральна-валявых якасцях спаборнікаў.

«Але заўсёды ёсць шанец перамагчы такога спаборніка. Асабліва калі ў рынг выходзіць Віталь. Давайце дапаможам яму сваімі думкамі», - кажа Дзмітрый Пясецкі, трэнер Гуркова.

Віталь і яшчэ пяць беларускіх байцоў (Дзмітрый Валент, Анатоль Ванакоў, Дзяніс Ганчаронак, Андрэй Герасімчук і Алена Ляшкевіч) правядуць фінальныя баі чэмпіянату свету суботнім вечарам 28 траўня.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках