5 траўня 2024, Нядзеля, 5:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі бегам сабралі для дзяцей-інвалідаў $1,5 тысячы

4
Менчукі бегам сабралі для дзяцей-інвалідаў $1,5 тысячы

Блізу 300 чалавек сабраліся сёння ў Менску, каб падтрымаць дзяцей-інвалідаў.

Менчукі сумарна прабеглі са смартфонамі больш за 1,5 тысячы км і ўсяго за паўгадзіны зарабілі для дзяцей з інваліднасцю звыш за 30 млн рублёў, пішуць «Беларускія навіны».

Як паведамілі арганізатары мерапрыемства - кампанія velcom, дабрачынны забег прымеркавалі да Міжнароднага дня абароны дзяцей. Кожны ўдзельнік пераадолеў маршрут са смартфонам, зафіксаваў адлегласць з дапамогай фітнэс-дадатку і выклаў у сацыяльныя сеткі.

Адлегласць кожнага бегуна пасля канвертуюць у грошы з разліку 20 тысяч рублёў за 1 км і пералічаць на рахунак Івянецкага дома-інтэрната, дзе выхоўваюцца дзеці з асаблівасцямі фізічнага развіцця.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках