28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Студэнтцы пагражае адлічэнне за флэшмоб «Танчым за рэформы»

6

Незалежныя студэнцкія арганізацыі запусцілі флэшмоб «Танчым за рэформы» ў лютым. Яны хацелі звярнуць увагу на адсутнасць рэформ у ВНУ.

Актывістка Руху «За Свабоду» Аліна Нагорная атрымала папярэджанне аб адлічэнні з Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэту пасля таго, як зняла відэа ў падтрымку студэнцкага флэшмоба # танчымЗаРэформы, паведамляе pyx.by.

Незалежныя студэнцкія арганізацыі запусцілі флэшмоб «Танчым за рэформы» ў лютым. Яны хацелі звярнуць увагу на адсутнасць рэформ у ВНУ. Відэа Аліны Нагорнай з сябрамі з'явілася ў сацсетках 25 траўня. Яго сюжэт - просты, студэнты танцавалі каля ўніверсітэта, у якім вучацца, у гэтым выпадку гэта Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт.

Праз некалькі дзён, 27 траўня, з ёй у сацыяльных сетках звязалася супрацоўніца ўніверсітэта. «Аліна, калі вы сёння да 17.00 не выдаліце відэа з «Танцамі за рэформы», будзеце адлічаныя», - напісала Ірына ў асабістых паведамленнях у сацсетцы «Вконтакте».

«Я здала сесію з сярэднім балам 8,2, - адказала ёй Нагорная. - За што вы можаце мяне адлічыць?»

У якасці падставы для адлічэння супрацоўніца ўніверсітэта называла курсавую працу. Са словаў Аліны Нагорнай, яна нядаўна аднавілася на 4 курс, і даведалася аб неабходнасці напісання працы падчас сесіі, выкладчыкі далі ёй час да жніўня.

Праз нейкі час тая ж жанчына напісала студэнтцы ў Viber. «Аліна, мы не плануем вас адлічваць, але пераканаўчая просьба выдаліць гэта відэа. У нас ва ўніверсітэце добра функцыянуе студэнцкае самакіраванне, і ўсе пытанні, якія ўзніклі, вы можаце абмеркаваць з імі. Не кідайце цень на ўніверсітэт», - адзначыла супрацоўніца ўніверсітэта.

Нагорная пры гэтым падкрэсліла, што «відэа не было знятае з мэтай кінуць цень менавіта на наш універсітэт, а тычыцца сістэмы нашай адукацыі агулам».

Актывістка Руху «За Свабоду» называе гэтыя пагрозы незаконнымі. «Думаю, што будуць валіць на курсавой працы. Пагрозы незаконныя. І парушаюць мае канстытуцыйныя правы», - сказала Аліна Нагорная.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках