5 траўня 2024, Нядзеля, 1:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Наша прадукцыя патрэбная ва ўсім свеце

98
Лукашэнка: Наша прадукцыя патрэбная ва ўсім свеце

Лукашэнка сабраўся канкураваць з Нямеччынай, Швэцыяй і Францыяй.

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў, наведваючы ў пятніцу завод машынабудаўнічага холдынгу «Амкадор» у Пінску, інфармуе ctv.by.

«Нашаму машынабудаванні быць. І не ва ўрэзаным выглядзе. Мы будзем ісці ўглыб, як гэта робіце вы на сваіх прадпрыемствах вашага вытворчага аб'яднання, вашага холдынгу. Углыб. Не тое, што прывезлі з-за мяжы дэталі, тут сабралі, згарусцілі і выхваляемся. Напісалі «Амкадор», МТЗ ці яшчэ штосьці. Мы павінны рабіць гэта ўсё самі. На нашых прадпрыемствах. Такім чынам мы задзейнічаем процьму іншых прадпрыемстваў. Мы канкурэнтаздольныя. Мы сёння ўжо не кажам, што мы не здольныя канкураваць з Нямеччынай, Швэцыяй або Францыяй. Мы ж гэтага не кажам. Мы ўмеем рабіць не горш за іх і прадаваць мы навучыліся фактычна, канкураваць мы з імі можам», - заявіў правадыр.

Лукашэнка ўпэўнены: крызіс - добры настаўнік, і яго навука нават пайшла эканоміцы на карысць.

«Трэба гэты час перажыць. І калі мы апусцім рукі і пачнем, як у народзе кажуць, ныць, стагнаць, смаркачы распусцім і будзем плакаць, што крызіс, крызіс, пахаваем самі сябе жыўцом. Гэта не наш шлях. Крызіс перш за ўсё ў галовах. Наша прадукцыя сёння патрэбная ва ўсім свеце, трэба знаходзіць гэтыя дзяржавы, якія хочуць купіць гэтую прадукцыю, і навучыцца прадаваць гэтую прадукцыю. Нас гэты крызіс прымусіў хутка вучыцца, і мы гэта робім», - адзначыў Лукашэнка.

Напісаць каментар 98

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках