Віталь Гуркоў у Менску: Кожная перамога для мяне як першая
14- 29.05.2016, 17:59
- 17,484
Чэмпіён свету Віталь Гуркоў разам з нашымі тайскімі баксёрамі прыляцеў у Менск.
«Кожны раз, як першы», - заявіў Гуркоў «Белсату» пра перамогу ў фінале Чэмпіянату свету ў муай-тай адразу пасля прылёту ў Менск.
Сярод асаблівасцяў гэтага турніру для сябе Гуркоў вылучыў «няпростыя варункі і абставіны» ды іншыя «асабістыя рэчы».
Падчас паўфіналу ягоны родны дзядзька быў на аперацыйным стале. «Рабілі аперацыю на сэрцы», - прызнаўся спартовец.
На пытанне аб футболцы з Пагоняй, у якой ён выйшаў на цырымонію ўзнагароджання, Віталь Гуркоў адказаў: «Футболка як футболка. Ніякіх пытанняў да яе не было».
«Вы любіце спанч Боба або Le Coq Sportif? Дык вось, я люблю такую футболку».
У фінале Чэмпіянату свету ў тайскім боксе, які праходзіць у швэдскім Іёнчэпінгу (Jonkoping), Віталь Гуркоў перамог Экапана Самбаансаба з Тайланда, які не саступаў нікому цягам чатырох гадоў.