18 красавiка 2024, Чацвер, 23:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стогадовы рубеж пераадолелі 57 менчукоў

4
Стогадовы рубеж пераадолелі 57 менчукоў

Першынство ў доўгажыхарства ў жанчын - іх у сталіцы 53.

У Менску пражываюць 57 чалавек, якія перасягнулі 100-гадовы рубеж, паведамілі БелТА ў камітэце працы, занятасцi i сацыяльнай абароны Менгарвыканкама.

Першынство ў доўгажыхарства ў жанчын - іх у горадзе 53. Самаму старому чалавеку ў Менску 111 гадоў. Доўгажыхарка - Глебка Алена Іосіфаўна - пражывае ў Маскоўскім раёне сталіцы.

У сталым узросце 90-99 гадоў знаходзяцца 4 896 менчукоў. У гэтай узроставай катэгорыі ў лідарах таксама жанчыны: на 777 мужчын прыпадае 4119 жанчын.

Прычым, як адзначылі ў Менгарвыканкаме, з іх 9 мужчын і 5 жанчын далей працуюць, пераважна ў сферы адукацыі.

Доўгажыхарам ва ўзросце 95 гадоў і старэйшым за гэты ўзрост з мясцовага бюджэту выплачваецца штомесячная сацыяльная дапамога сумай адна мінімальная пенсія згодна з узростам. У органах сацыяльнай абароны сталіцы на ўліку знаходзяцца больш як 478,1 тысяч атрымальнікаў пенсій.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках