28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі забаранілі запальваць свечкі на працы

10
У Беларусі забаранілі запальваць свечкі на працы

Згодна з новымі правіламі пажарнай бяспекі запальваць свечкі дома можна, а на працы нельга.

З 1 траўня набудуць моц дапаўненні і змены ў правілы пажарнай бяспекі, паведамляе сайт МНС. У памяшканнях забараняецца ўжываць адкрыты агонь, у тым ліку свечкі, а на ўездзе на тэрыторыю бальніц, курортаў і дачных пасёлкаў зараз павінна абавязкова вісець схема праезду.

- Гэта не значыць, што з сённяшняга дня нешта памянялася. Многае з паказанага і раней было забаронена. Дакумент удакладняе фармулёўкі, каб не было розначытанняў, - растлумачыў tut.by памочнік міністра, прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі.

Курэнне на аб'ектах, згодна з новымі правіламі, дазволена толькі на спецыяльна адведзеных, абсталяваных пляцоўках, пазначаных паказальнікамі «Месца для палення». На жылыя памяшканні (акрамя інтэрнатаў) гэта правіла не распаўсюджваецца.

Таксама ў будынках (збудаваннях) і памяшканнях забараняецца прымяненне адкрытага агню (свечкі, паходні і г.д.), у тым ліку ў сцэнічных пастаноўках. Выключэнне - правядзенне службаў і абрадаў у цэрквах і іншых культавых будынках.

Забарона на адкрыты агонь тычыцца толькі грамадскіх памяшканняў, распавёў Віталь Навіцкі. На жылыя памяшканнi гэтае правіла не распаўсюджваецца. Вячэраць пры свечках дома па-ранейшаму можна.

Згодна з новымі правіламі, на ўездах на тэрыторыю вытворчых прадпрыемстваў, бальнічных, санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый, будаўнічых пляцовак, дачных і гаражных кааператываў, садаводчых таварыстваў павінны вісець схемы як з дзейнымі, так і будынкамі, што будуюцца, пад'ездамі, пажарнымі праездамі і крыніцамі супрацьпажарнага водазабеспячэння.

Пры гэтым схемы павінны быць выкананыя з матэрыялаў, устойлівых да ўздзеяння атмасферных ападкаў і сонечных прамянёў. А механізаваныя брамы і шлагбаўмы павінны адчыняцца і ўручную.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках