29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассакрэчанае званне Дар'і Домрачавай

135
Рассакрэчанае званне Дар'і Домрачавай
Дар'я Домрачава
ФОТА: REUTERS

На афіцыйнай старонцы «Дынама» сказана, што беларуская біятланістка мае званне старшы лейтэнант дзяржбяспекі і праходзіць службу ў СК КДБ.

«Усё ж наважылі рассакрэціць званне Дар'і Домрачавай, - піша на сваёй старонцы ў Фэйсбук журналіст Анджэй Пачобут. - Пра прычыны якія выклікалі гэта можна толькі здагадвацца, бо раней цягам многіх гадоў аб сувязях Домрачавай з ДБ замоўчвалі».

Цяпер даведачная інфармацыя пра беларускую біятланістку на афіцыйнай старонцы «Дынама» выглядае так:

- Домрачава Дар'я Уладзіміраўна (1986/08/03, Менск), бел. спартоўка (біятлон). Скончыла БДЭУ. м.с.м.к. Беларусі (2007), з.м.с. Беларусі (2010). Трохразовая алімпійская чэмпіёнка (2014) Бронзавы прызёр XXI ЗАГ (2010). Двухразовая чэмпіёнка свету (2012, 2013 года), сярэбраны прызёр ЧС, 2008, 2011. Чэмпіёнка Еўропы (2007). Шматразовая пераможца і прызёр этапаў Кубка свету. Уладальніца вялікага Хрустальнага глобуса Кубка свету ў біятлоне (2014/15). Узнагароджана ордэнам Айчыны III ступені, спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Спартыўны Алімп». У 2010 ёй ўручана ўзнагарода МАК «Спорт, які натхняе моладзь». У 2014 годзе прысвоена званне «Герой Беларусі». Праходзіць службу ў СК КДБ Рэспубліка Беларусь, ст. лейтэнант. Трэнеры: А.В.Мусін, А.А.Цыбульскі, К.Зіберт.

Напісаць каментар 135

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках