5 траўня 2024, Нядзеля, 23:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісты «Пошугу» пратэставалі супраць высечкі парку на Цнянцы

2

Улады наважылі ператварыць адзінае ў Зялёным Лузе месца адпачынку ў тэнісны цэнтр.

Актывісты «Экалагічнага пошугу» правялі пікет на тэрыторыі Цнянскага вадасховішча, на якім высякаецца зялёная зона, адзінае месца адпачынку для жыхароў Зялёнага Лугу. Маладзёны стаялі з плакатамі «Спынiм высяканне лесу» і «Прырода важней за прыбытак». Таксама актывісты «зашыпавалі» дрэвы для прадухілення іх далейшай высечкі. Пра гэта актывісты напісалі ў групе «Экалагічны пошуг» у соцсетях.

Як паведамляў раней сайт charter97.org, на беразе Цнянскага вадасховішча ў мікрараёне Зялёны Луг высякаюць парк дзеля будаўніцтва чарговага прыватнага тэніснага цэнтра. Гаворка ідзе аб 2 гектарах зямлі ў квартале вуліц Мірашнічэнкі - Гамарніка - Варапаеўскай, якія кампанія «Эрыя», саўладальніка гандлёвага цэнтра «Экспабел» Пятра Сінкевіча, атрымала пад забудову паводле ўказу Лукашэнкі.

Летась на гэтым месцы было пасаджана некалькі сотняў маладых саджанцаў. Аднак у пятніцу, 15 красавіка, практычна ўсе гэтыя дрэвы былі выдраныя экскаватарам. Частка «гаю» з больш старымі насаджэннямі таксама была знішчаная.

«Мы выступаем супраць самавольства чыноўнікаў, якія напляваўшы на меркаванне і інтарэсы людзей, распачалі чарговую нікому непатрэбную будоўлю чарговага тэніснага цэнтра, у які будзе зачынены ўваход простым беларусам. Мы далучаемся да пратэстоўцаў і гаворым «не» будаўніцтву! Мы далучаемся да пратэстоўцаў і гаворым «так» Зялёнаму Лугу», - пракаментавалі актывісты сваю акцыю.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках