28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракурор запатрабаваў пяць гадоў зняволення для добраахвотніка «Правага сектара»

1
Пракурор запатрабаваў пяць гадоў зняволення для добраахвотніка «Правага сектара»
ФОТА: SVABODA.ORG

У Менску пачаліся судовыя спрэчкі ў справе Тараса Аватарава.

У Фрунзенскім судзе Менску пачаліся судовыя спрэчкі ў справе жыхара Наваполацка, добраахвотніка «Правага сектара» Тараса Аватарава, якому выстаўленае абвінавачванне ў незаконных дзеяннях са зброяй і правозе выбуховага прыстасавання праз мяжу, паведамляе «Радыё Свабода».

Пракурор Аляксандр Мірончык у спрэчках заявіў, што віна Тараса Аватарава ў гэтых злачынствах падчас судовага следства была цалкам даведзеная. Пракурор спаслаўся на паказанні сведак-міліцыянтаў, якія затрымалі добраахвотніка на чыгуначным вакзале Менска ў лістападзе мінулага года. Тады ў Тараса Аватарава знайшлі бронекамізэльку, сігнальны пісталет Макарава і ручную аскепкавую гранату самаробнай зборкі.

На думку экспэртаў, на якіх спаслаўся пракурор, граната была гатовая для выбуху, што магло прывесці да ахвяраў на плошчы ў некалькі дзясяткаў квадратных метраў. Тое, што Аватараў правёз гранату праз мяжу, на думку пракурора, даводзяць ягоныя паказанні пасля затрымання і падчас следства, а таксама абставіны перасячэння ім мяжы і паказанні сведак, з якімі ён ехаў у адным аўтамабілі.

Тарас Аватараў правоз гранаты праз мяжу ў судзе не прызнаў. Са словаў Аватарава, гранату ён знайшоў у аўтамабілі ў сваіх рэчах ужо ў Гомелі. Незаконныя дзеянні з гранатай на тэрыторыі Беларусі Тарас Аватараў прызнаў часткова - ён па-ранейшаму не ўважае, што граната была баявой, і называе яе «сігнальнай».

Пракурор папрасіў для Аватарава чатыры гады пазбаўлення волі паводле 2 часткі 295 артыкула КК і 4 гады паводле 2 часткі 228 артыкула КК, а склаўшы гэтыя пакаранні, прапанаваў асудзіць яго на пяць гадоў зняволення без канфіскацыі маёмасці.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках